«Золотой шлягер» подарит встречу с Валерием Меладзе, Ришаром Гальяно и другими популярными исполнителями

Для прыхільнікаў рэтра

Фестываль «Залаты шлягер» у Магілёве збірае аматараў рэтра-музыкі з 1992 года. Яго ўдзельнікамі станавіліся не толькі майстры эстрады былога СССР, але і замежныя выканаўцы. Сёлетні музычны форум, які пройдзе з 31 кастрычніка па 5 лістапада, не стане выключэннем.

фота ikes.ru
У першы дзень, у наступны чацвер, выступіць расійскі гурт «Любэ». Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 1 лістапада — на сцэну абласнога Палаца культуры выйдуць беларускія артысты Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, расійскія зоркі Кацярына Шаўрына, Таццяна Буланава, Ігар Саруханаў, грузінскі і расійскі спявак Сасо Паўліяшвілі, Joander Santos з Бразіліі, Sy Smith з Амерыкі, Bad Boys Blue з Германіі і многія іншыя. У суботу, 2 лістапада, будзе прэзентавана праграма «Джаз без межаў». 3 лістапада арганізатары запрашаюць на канцэрт Бранскага губернатарскага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Эдуарда Амбарцумяна.

Шмат яркіх эмоцый абяцаюць і два апошнія фе­сты­вальныя дні: 4 лістапада ў Магілёве выступіць любімец публікі расійскі спявак і кампазітар Валерый ­Меладзэ, а 5-га — французскі кампазітар, выканаўца, акардэа­ніст Рышар Гальяна, якога называюць на ра­дзіме святым монстрам джаза.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter