Для нашых ветэранаў

Мінскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны чакае шэраг скідак

З 30 чэрвеня па 7 ліпеня мінскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны чакае шэраг скідак.

Свае паслугі па зніжаных цэнах ім прапануюць пральні, хімчысткі, фотастудыі, майстэрні па рамонце абутку і адзення. У асноўным кошт паслугі знізіцца на 30—50 працэнтаў. Акрамя таго, ветэраны змогуць бясплатна падстрыгчыся ў больш чым 20 гарадскіх цырульнях і нават узяць напракат лодку або катамаран у пункце пракату на праспекце Пераможцаў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter