
Мiлiграм на вагу золата
Выглядае дабаўка дастаткова непрывабна: жаўтлявая, у выгля-дзе дробных крышталiкаў. Аднак сваiх уласцiвасцяў з-за знешняга выгляду не губляе. Напрыклад, з 5 мiлiграмаў парашка можна зрабiць 50 мiлiлiтраў антысептыку. Не ведаю, як вам, але мне бутэлечкi такога аб’ёму хапае на два-тры тыднi.

I хоць антысептычны парашок толькi праходзiць выпрабоўваннi на антыбактэрыяльную актыўнасць, навукоўцы разлiчваюць, што ён дзейнiчае на многiя бактэрыi i вiрусы, а таксама грыбкi.
— У першую чаргу мы арыентавалiся на тое, каб зрабiць нашу дабаўку даступнай па цане. Таму ў якасцi сыравiны для вытворчасцi выкарыстоўвалi не чыстую мiрысцiнавую кiслату, а сумесь. Але для вонкавага прымянення гэта не адыгрывае асаблiвай ролi. Абе-дзве дабаўкi — i iмпартная, i наша — адносяцца да адной групы катыённа актыўных павярхоўных рэчываў, — удакладнiў Аляксандр Лугоўскi.

Хутка ў аптэках i магазiнах
«Мiрамiл» — толькi асобны iнгрэдыент у складзе. I антысептычныя сродкi з iх можна рабiць не толькi на спiртавой, але i на воднай аснове, каб паберагчы скуру рук. Бо раздражненне на тыльным баку далонi наўрад цi кагосьцi ўпрыгожаць. У РЦПЧ ужо выпусцiлi пробную партыю дабаўкi: гэта некалькi кiлаграмаў. Але калi наперадзе заззяе святло «вялiкага рынку», могуць выпускаць мiнiмум 10—20 кiлаграмаў у месяц.

Адно з прыватных прадпрыемстваў актыўна ўводзiць у сваю вытворчасць распрацаванае антысептычнае рэчыва. I плануе яго выкарыстоўваць па ўсiх франтах: не толькi для вырабу антысептыкаў, але i як сродак для дэзынфекцыi.
— Мы займаемся выпускам прадуктаў для малочных камбiнатаў, а дакладней для забеспячэння гiгiены пры даеннi. I досыць даўно зацiкаўлены ў стварэннi сродку для дэзынфекцыi на аснове чацвярцiчна-амонiевых злучэнняў, да якiх адносiцца i «Мiрамiл». Таму збiраемся выкарыстоўваць распрацоўку навукоўцаў БДУ у тым лiку i ў ветэрынарыi, для абароны малака ад патагеннай флоры, — расказвае дырэктар прыватнага прадпрыемства, якi плануе наладзiць вытворчасць на аснове «Мiрамiла». — Аб’ём выпуску будзе залежаць ад кан’юнктуры рынку.
Дэкларацыя адпаведнасцi на антысептыкi з дабаўкай ужо атрымана. А гэта значыць, што сродак для дэзынфекцыi рук на аснове распрацаванага рэчыва хутка з’явiцца ў продажы. Дарэчы, яго кошт складзе каля 3—3,5 рубля за 100 мiлiлiтраў. Сродак для дэзынфекцыi выпусцяць як спiртавы, так i на воднай аснове. А для камфортнага прымянення ў склад дададуць глiцэрын, д-пантэнол, вiтамiны.
Зараз прадпрыемства планiруе працаваць толькi на ўнутраны рынак, але ў будучынi, калi з’явiцца попыт, нашу прадукцыю змогуць убачыць i за мяжой.
tychko@sb.by