Экспонаты Национального исторического музея презентуют под открытым небом

Даступныя рарытэты

У пачатку чэрвеня стартуе выставачны праект «Рарытэты Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь» —  70 фотабанераў з экспанатамi музея размесцяць на агароджы сталiчнага Парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў. Прахожыя змогуць убачыць манеты, зброю, нацыянальныя касцюмы, прадметы рэлiгiйнага культу, творы выяўленчага мастацтва, кнiгi, музычныя iнструменты i многае iншае. Зручна, што ва ўмовах каронавiруса пазнаёмiцца з унiкальнымi экспанатамi можна будзе, нават не заходзячы ў музей.

Фото histmuseum.by

Як паведамляе histmuseum.by, у стварэннi выставы прымаюць удзел усе пяць фiлiялаў Нацыянальнага гiстарычнага музея — Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасцi, Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей гiсторыi беларускага кiно, Музей прыроды i экалогii. Гэта дазваляе поўна раскрыць багацце i непаўторнасць беларускага гiстарычнага набытку. 

Усе банеры маюць суправаджальную тэкставую iнфармацыю на беларускай, рускай i англiйскай мовах. Праект рэалiзуецца пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры i Мiнгарвыканкама.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter