Пад такой назвай пройдзе на Міншчыне маладзёжная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.
Яна пачнецца 1 снежня ў 15 гадзін на цэнтральных плошчах 23 гарадоў вобласці і мае на мэце ў чарговы раз прадэманстраваць гатоўнасць моладзі аб’яднаць свае намаганні ў барацьбе з пандэміяй. Удзельнікі пастрояцца ў фігуру чырвонай стужкі, затым адначасова выпусцяць у неба белыя геліевыя шары — сімвал душ памерлых ад СНІДу.
У час акцыі пройдуць розныя тэматычныя мерапрыемствы, гутаркі, абмеркаванні, кіналекторыі.