Дастаць да воблакаў

Дзве брыгады муляраў Бялынiцкай ПМК-241 шчыруюць сёння на ўзвядзеннi новага 20-кватэрнага дома ў райцэнтры. Нягле-дзячы на капрызнае надвор’е, будаўнiкi не прыпыняюць работы нi на хвiлiну.
Дзве брыгады муляраў Бялынiцкай ПМК-241 шчыруюць сёння на ўзвядзеннi новага 20-кватэрнага дома ў райцэнтры. Нягле-дзячы на капрызнае надвор’е, будаўнiкi не прыпыняюць работы нi на хвiлiну. — Здача дома пад ключ, — расказвае прараб Мiкалай Козыраў, — запланавана на пачатак мая. Чаму менавiта май? Справа ў тым, што гаспадарамi чатырох з дваццацi кватэр павiнны стаць мясцовыя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны. Вось i стаiць задача завершыць будаўнiцтва да 60-гадовага юбiлею Вялiкай Перамогi. Тэмпы, узятыя будаўнiкамi, не могуць не радаваць. Для прыкладу, толькi ў лютым бягучага года на новым аб’екце iмi было асвоена 96 мiльёнаў рублёў. За адзiн месяц яны паклалi 230 кубоў кладкi, узведзены перакрыццi двух паверхаў. Паралельна шпаркiмi тэмпамi вядуцца сантэхнiчныя работы, манцiруецца ацяпляльнае абсталяванне, устанаўлiваюцца балконныя дзверы i вокны. Наперадзе дах i ўнутраная аддзелка. Плануецца, што ўслед за новай “дваццаткай” у гэтым раёне будуць узведзены яшчэ адна цi дзве такiя “шматкватэркi”. Але ж гэта справа будучага. А пакуль думкi будаўнiкоў заняты тым, каб паспець зрабiць да майскага свята падарунак былым франтавiкам. I гэта будзе iх працоўная перамога.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter