Дарогу — лепшым

15 працаўнікоў удастоены звання «Чалавек года Шаркоўшчыны»

Пятнаццаць працаўнікоў удастоены звання «Чалавек года Шаркоўшчыны-2014».

Сярод іх — прадстаўнікі самых розных прафесій. Гэта медработнікі, настаўнікі, аграрыі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Усе пераможцы своеасаблівага конкурсу добра вядомыя землякам, а іх візіткай-пропускам на ганаровы п’едэстал сталі добрыя справы. Напрыклад, дзякуючы начальніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэю Федуковічу выратаваны дзясяткі людзей, а кіраўнік узорнага цыркавога калектыву «Мара» Віталь Дарошчанка вырасціў з мясцовых хлапчукоў і дзяўчынак сапраўдных артыстаў.

Для тых, хто афіцыйна прызнаны героем мінулага года ў Шаркоўшчыне, ладзяць вялікае свята, каб прылюдна сказаць дзякуй.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter