Дарога да сэрца

Рамізнік в переводе на русский — извозчик, а цабэрак — ушат

Гэтую песню многія таксама адносяць да ліку народных. Лірычныя радкі верша проста самі просяцца, каб іх паклалі на музыку. Гэта і зрабіў кампазітар Ісаак Любан, а тэкст належыць пяру Адама Русака. Шчымлівыя словы, адметны матыў адразу навяваюць нейкі смутак, які на самай справе нясе ў сабе іскрынку надзеі.

Не шукай ты мяне

Каля жытніх палёў,

Не шукай,

Калі к сэрцу майму

Ты дарог не знайшоў,

Не шукай...

Не кажы ты мне слоў,

Што не грэюць цяплом,

Не кажы...

Калі сэрца тваё

Не палае агнём,

Не кажы...

Не спявай пад акном

Ты мне песні сваёй,

Не спявай…

Калі ў сэрцы не я

Буду песняй тваёй,

Не спявай...

Не шукай ты мяне

У цішы вечароў,

Не шукай…

Калі к сэрцу майму

Ты дарог не знайшоў,

Не шукай...

А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Пульсэтка — напульсник, митенка

Нахлусіць — наврать

Паквапіцца — позариться

Кахаць — любить

Рамізнік — извозчик

Свіран — амбар

Увачавідкі — воочию

Цабэрак — ушат

Шрубарэз — винторез

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter