Эксклюзивные экспонаты военно-исторических музеев попали на страницы фотоальбома

Дарагія рэліквіі

Цудоўны падарунак падрыхтавала да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Кніга-фотаальбом «Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі» дазваляе пазнаёміцца з фондамі галоўных захавальнікаў ваеннай гісторыі, нават не пераступаючы іх парог.


Апошняя вайна пакінула свой след ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У кожным раённым музеі знойдуцца экспанаты, якія раскажуць пра трагедыю і гераізм мясцовых людзей у гады ваеннага ліхалецця, часам унікальныя. Вядома, найбольшая канцэнтрацыя такіх артэфактаў — у спецыялізаваных ваенна-гістарычных музеях, такіх як Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Менавіта гэтыя тры аб’екты сталі ўдзельнікамі праекта выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».


Разам з экспанатамі беларускіх музеяў на ста­ронкі выдання трапілі рэчы з фондаў трох расійскіх устаноў — Музея Перамогі, Дзяржаўнага гісторыка-мемары­яльнага музея-запа­ведніка «Сталінградская бітва» і Севастопальскага ваенна-гістарычнага музея-запаведніка. Усяго фотаальбом дае магчымасць пазнаёміцца з сотняй унікальных музейных прадметаў, паведамляе bel-en.by.

— Кожны прадстаўлены ў кнізе экспанат мае сваю непаўторную гісторыю, якая адлюстроўвае падзеі Вялікай Айчыннай вайны і расказвае пра ўклад савецкага народа ў Вялікую Перамогу. Гэта элементы абмундзіравання і амуніцыі савецкіх салдат і палкаводцаў, зброя і тэхніка, якімі заваёўвалася Перамога, старыя фатаграфіі, лісты з фронту, дзён­нікавыя запісы, іншыя экспанаты, якія з’яў­ляюцца для нас святымі рэліквіямі, — адзначаюць у выдавецтве.

Немагчыма стрымаць эмоцыі, калі бачыш на старонках фотаальбома пасведчанне аб нараджэнні Аляксандра Жалабковіча, які выжыў у хатынскай трагедыі, карціну франтавога мастака Сяргея Атрошчанкі, напісаную на салдацкіх прасцінах пры вызваленні Гомеля, гімнасцёрку абаронцы Брэсцкай крэпасці лейтэнанта Аляксея Наганава і многае іншае.

mila@sb.by

Фота bel-en.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter