Картину Марка Шагала продали на аукционе в Москве за 10 миллионов российских рублей

Дарагі зямляк

Гуаш «Званіца сабора ў Шамбон-сюр-Лак» выставіў на продаж аўкцыённы дом «Літфонд». Згодна з умовамі таргоў, першапачатковы кошт лота складаў 1 рубель, а да пачатку аўкцыёну прымаліся завочныя стаўкі. У выніку карціна сышла з малатка за 10 мільёнаў расійскіх рублёў, што складае больш за 150 тысяч долараў. Па інфармацыі «Літфонда», карціна памерам 65,5 х 51,1 см была напісана Маркам Шагалам у 1926 го­­дзе. Яе першым уладальнікам стаў вядомы мастак, калекцыянер, галівудскі сцэнарыст і рэжысёр Жан Негулеска. Пасля яго смерці ў 1993 го­дзе спадчыннікі пачалі рас­прадаваць калекцыю. Карціна некалькі разоў выстаўлялася на таргі і мяняла ўладальніка.



У ­дзень аўкцыёну ў падмаскоўным музеі «Новы Іерусалім» адкрылася таксама выстава Марка Шагала «Паміж небам і зямлёй». Гэта найбуйнейшая экспазіцыя нашага земляка ў Расіі, у якой сабрана 239 работ з трох краін. На выставе прадстаўлены творы з калекцый Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна, Нацыянальнага цэнтра мастац­тва і культуры Жоржа Пампіду, Музея гісторыі яўрэяў у Расіі, Нацыянальнага музея Марка Шагала ў Ніцы, Музея «Новы Іерусалім», а таксама Музея Марка Шагала ў Віцебску. Выстава бу­дзе працаваць да 8 сакавіка 2020 года.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter