Мирский замок приглашает разгадать «тайну двух сундуков»

Дапамагчы князю


Супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» распрацавалі для гасцей незвычайны квэст пад назвай «Таямніца двух куфраў». Арганізатары прапаноўваюць удзельнікам прайсці выпрабаванні і разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў.

Перадгісторыя такая. Падчас правядзення рамонтных работ уладальнік Мірскага замка князь Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі знайшоў стары куфар, які на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзіўся ў адным са склепаў. З запіскі, знойдзенай побач з куфрам, вынікае, што гэты скарб схаваў князь Караль Станіслаў Радзівіл Справядлівы падчас вайны са шведамі. Нягледзячы на ўсе намаганні, у князя Міхаіла не атрымоўваецца адкрыць куфар, таму ён запрашае гасцей, каб яны дапамаглі разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў.

Што чакае ўдзельнікаў квэсту? Яны павінны ­будуць дапамагчы повару прыгатаваць унікальную ­страву для князя, сустрэцца з княгіняй Марыяй Гогенлоэ-Шылінгсфюрст і паслухаць аб яе захапленнях, пагута­рыць з жабрачкай, якая раскажа пра сумныя падзеі Паўночнай вайны. І гэта яшчэ не ўсе ­сюрпрызы, якія арганізатары падрыхтавалі для гасцей. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 10 да 50 чалавек. Па набытых білетах на квэст можна будзе таксама самастойна азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея. Бліжэйшыя даты правядзення квэсту — 12 і 26 верасня.

mila@sb.by

Фота Вольгі Аляксандравай
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter