Дамы з Наваполацка для Швецыі

ШВЕДСКІ канцэрн NCC, адна з буйнейшых міжнародных карпарацый Паўночнай Еўропы, выказаў намер набываць прадукцыю Наваполацкага завода буйнапанэльнага домабудавання трэста № 16

Прадукцыя навапалачан пасля мадэрнізацыі вытворчасці адпавядае еўрапейскім стандартам і вызначаецца высокім каэфіцыентам цеплаправоднасці. Яна дазваляе ўзводзіць дамы палепшанай планіроўкі з сістэмай пакватэрнага ацяплення. Задавальняе заказчыка па цане.

Магутнасць завода — 70 тысяч квадратных метраў жылля ў год, з поўным заканчэннем мадэрнізацыі ўзрасце да ста тысяч.

Уладзімір САУЛІЧ, СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter