Произведения Сальвадора Дали приедут в нашу страну на три месяца

Далі становіцца бліжэй

Кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея ў дзень нараджэння гэтай установы паабяцала: юбілейны год будзе поўны сюрпрызаў. Так і адбываецца. Ужо 16 сакавіка наведвальнікам прадставяць міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”, у які ўвойдуць больш за 100 твораў скульптуры, графікі і ювелірнага мастацтва, створаных адным з найвялікшых мастакоў ХХ стагоддзя.

okolo.me

Экспанаты з’яўляюцца часткай калекцыі Dali Universe, якая лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Яе заснавальнік — Беніямін Леві. Італьянскі арт-дылер працаваў са знакамітым іспанскім мастаком у 1960-х гадах. Тады і пачаў збіраць калекцыю, асаблівую ўвагу надаючы трохмерным аб’ектам. Збор Беніяміна Леві каштоўны тым, што раскрывае малавядомы аспект творчасці Далі, даючы права скульптуры іграць галоўную ролю. Экспанаты з дадзенай калекцыі ўжо былі прадстаўлены больш чым у 100 прэстыжных музеях па ўсім свеце. Выставы наведалі каля 12 мільёнаў чалавек! Арганізатары экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўнены, што і ў беларусаў гэтыя работы выклікаюць вялікую цікавасць. Наведаць праект можна будзе да 30 чэрвеня.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter