«Дала нырца» машына

Замест рыбы гаспадару машыны разам з выратавальнікамі давялося вылоўліваць з пяціметровай глыбіні свой «фольксваген»
Замест рыбы гаспадару машыны разам з выратавальнікамі давялося вылоўліваць з пяціметровай глыбіні свой «фольксваген». Як высветлілася пазней, чалавек захапіўся працэсам рыбалкі і не заўважыў, што пакінутая ім на беразе машына пачала паціху рухацца,скацілася з горкі і «нырнула» ў Дзвіну. Здарылася гэта паблізу вёскі Хоцінічы Віцебскага раёна.

Дастаць легкавушку з вады было няпроста. У дзесяці метрах ад берага пры даволі моцным цячэнні вадалазам прыйшлося выкарыстоўваць пантон.

Зараз абставіны небяспечнага «заплыву» аўто расследуюцца спецыялістамі ДАІ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter