Хоры из 11 стран выступят на фестивале в Гродно

Дакрануцца да вечнага

«Каложскі дабравест» нездарма называюць адным з галоўных фестываляў праваслаўных спеваў на постсавецкай прасторы. Плануецца, што сёлета ён збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў — 37 хароў з 11 дзяржаў, паведамляе kultura.grodno.by. Акрамя беларускіх калектываў, чакаюцца госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. Упершыню на фестываль прыедуць хары з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі.

Фота БЕЛТА

Адкрыецца форум 19 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Наступныя два дні ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы будуць праходзіць конкурсныя выступленні. Удзельнікі фестывалю прадэманструюць майстэрства ў харавым мастацтве, якое на працягу стагоддзяў захоўвае сваю аўтэнтычнасць і набліжае слухачоў да вечных жыццёвых ідэалаў. Конкурсныя выступленні змогуць наведаць усе жадаючыя. А 22 лютага аматараў праваслаўных спеваў запрашаюць на вялікі гала-канцэрт пераможцаў і ўзнагароджанне лепшых калектываў.

Па традыцыі «Каложскі дабравест» аб’яднае розныя напрамкі мастацтва. У кінатэатрах горада пакажуць фільмы праваслаўнай тэматыкі. У актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні. Запланаваны таксама вячэрнія канцэрты харавых калектываў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter