Дакрануцца да сваёй гісторыі

Адразу дзве выставы, прысвечаныя 85-годдзю з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адкрыліся ўчора ў Мінску

Як расказаў дырэктар галоўнай кніжнай скарбніцы краіны Раман Матульскі, выстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Этапы гісторыі” пачне сваю працу ў музеі кнігі Нацыянальнай біблятэкі. У яе экспазіцыю ўвайшлі арыгінальныя матэрыялы з бібліятэчных фондаў і копіі архіўных дакументаў, а таксама навуковыя, бібліяграфічныя выданні, унікальныя фотаздымкі, рукапісы, дакументы з асабістых архіваў вядомых бібліятэчных дзеячаў і шмат чаго яшчэ цікавага. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены дакументы і матэрыялы па будаўніцтве будынкаў бібліятэк: праекты 1932 і 1992 гадоў, а таксама сімвалічны ключ і макет “алмаза ведаў”.
На выставе “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў нацыянальнай прасторы”, якая таксама адкрыецца ў будынку бібліятэкі, можна будзе пазнаёміцца з больш чым  300 дакументамі, кнігамі, часо-пісамі, матэрыяламі на электронных носьбітах, фотаздымкамі, паштоўкамі, буклетамі, бібліятэчнымі выданнямі апошніх гадоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter