Графику и керамику Пабло Пикассо представят в Минске

Дакрануцца да шэдэўраў

Беларуская сталіца ўсё больш нагадвае цэнтр еўрапейскага мастацтва. Нашы гледачы ўжо знаёміліся са скульптурамі Сальвадора Далі, работамі Бэнксі… І вось чарговы падарунак: 26 лістапада ў выставачнай зале LIBRA адкрываецца экспазіцыя «Пабла Пікаса. Параграфы».
picasso-pablo.ru

На выставе, паведамляе БЕЛТА, бу­дзе прадстаў­лена 61 літаграфія вядомага іспанскага і французскага мастака Пабла Пікаса з прыватных калекцый Германіі, Бельгіі і Францыі, а таксама яго кераміка з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Экспазіцыя пазнаёміць з работамі асноўных этапаў творчасці майстра: ранняга перыяду, блакітнага перыяду, аналітычнага і сінтэтычнага кубізму, а таксама з эскізамі да самага знакамітага твора мастака «Герніка», серыямі позняй творчасці.

Літаграфіі будуць прадстаўлены пад спецыяльным музейным шклом, якое дазваляе выразна разгля­дзець дэталі малюнка. Экспазіцыю дапоўняць 25 фотаздымкаў, што адлюстроўваюць эпізоды яркага і насычанага па­дзеямі жыцця Пікаса: моманты творчасці, адпачынку, зносін з блізкімі. Акрамя таго, на выставе бу­дзе экспанавацца скульптура і кераміка сучасных беларускіх мастакоў Паўла Вайніцкага, Міхаіла Інькова, ­Дзмітрыя Аганава, Аляксандра Сакалова, Алены Чэпелевай, Ліліі Нішчык. У іх работах можна заўважыць уплыў Пікаса, але кожны з аўтараў, сцвярджаюць арганізатары выставы, валодае сваёй вобразнай мовай, пластыкай і манерай.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter