Дакрануцца да подзвiгу

“Гэты Дзень Перамогi. Добрушскi раён у гады Вялiкай Айчыннай” – першую выязную выстаўку пад такой назвай, прымеркаваную да 62-й гадавiны перамогi над фашысцкiмi захопнiкамi, арганiзаваў у райцэнтры Добруш  Гомельскi абласны музей ваеннай славы

“Гэты Дзень Перамогi. Добрушскi раён у гады Вялiкай Айчыннай” – першую выязную выстаўку пад такой назвай, прымеркаваную да 62-й гадавiны перамогi над фашысцкiмi захопнiкамi, арганiзаваў у райцэнтры Добруш  Гомельскi абласны музей ваеннай славы. 82-мiлiметровы батальённы мiнамёт, буйнакалiберны кулямёт Уладзiмiрава, кулямёты сiстэмы Гарунова, Дзегцярова, славутыя “максiм” i аўтамат ППШ,  маўзер узору 1896 года...

Звыш 40 адзiнак стралковай i больш “цяжкай” зброi, а таксама унiкальныя фотадакументы аб жыццi мясцовых жахароў у перыяд акупацыi, асабiстыя рэчы  франтавiкоў,  удзельнiкаў партызанскага руху i падпольшчыкаў прадстаўлены ў экспазiцыях раённага краязнаўчага музея. Жыхарам Добруша ёсць падставы ганарыцца мужнасцю i адвагай сваiх землякоў-патрыётаў: 11 ураджэнцаў добрушскай зямлi, а таксама тыя, хто здзейснiў свае неўмiручыя подзвiгi ў час яе вызвалення, атрымалi званне героя Савецкага Саюза. 

Маецца тут, да прыкладу, расповед пра подзвiг ураджэнцаў тутэйшых мясцiн братоў-танкiстаў Крычаўцовых – Канстанцiна, Елiсея i Мiны, якiя, зрасходаваўшы боезапас сваёй сталёвай машыны, у баi пад Беластокам 26 чэрвеня 1941 года ажыццявiлi першы ў гады вайны танкавы таран фашысцкай тэхнiкi. Або абвестка гестапа аб магчымым узнагароджаннi даносчыкаў, якiя дапамогуць немцам злавiць партызанку Кацю — такi псеўданiм насiла адважная добрушская падпольшчыца Варвара Вырвiч... 

Жывы iнтарэс да матэрыялаў выстаўкi не толькi ў юных нашчадкаў воiнаў-вызвалiцеляў, але ў самiх ветэранаў Добруша. З адным з ветэранаў – былым камандзiрам кулямётнага ўзвода 201-й паветрана-дэсантнай брыгады iмя Кiрава Стаўкi Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сцяпанам Каралёвым — сустрэлiся, калi ён спынiўся каля станковага кулямёта “максiм”. “З такой зброяй мне, маладому лейтэнанту,  байцам майго ўзвода давялося прайсцi па дарогах  вайны i сустрэць Перамогу ў Фiнляндыi, — са слязамi на вачах прыгадаў ён. – Далося гэта няпроста. У першы раз “злавiў” мяне фашысцкi снайпер у баi пад Смаленскам. Усяго ж паранены быў чатыры разы, многiя ж з майго ўзвода не змаглi, на жаль, пачуць пераможны салют...” 

— Першая спроба арганiзацыi мэтавых перасоўных выставак у Добрушы  пацвярджае сваю неабходнасць, — падкрэслiў старшыня Гомельскага абласнога савета дэпутатаў Валерый Сялiцкi. – Нядаўна ў нас нават з’явiлася магчымасць аднаўляць у памяцi жыхароў усiх раёнаў вобласцi гiстарычныя рэалii з дапамогай тэхнiчных сродкаў. Рарытэтны экспанат – аўтамабiль ваеннага часу “Урал-ЗIС 5В” — перададзены абласному музею два гады таму, пастаўлены на ход нашымi  спецыялiстамi i можа прымаць удзел у парадах, шэсцях i iншых мерапрыемствах у любым з райцэнтраў вобласцi... 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter