Оружие воинов Анастасии Слуцкой и крылатых гусаров Стефана Батория можно увидеть на выставке в Национальном исторической музее

Дакрануцца да мінулага

Выстаўка «Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага» адкрылася на гэтым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі. У экспазіцыі прадстаўлены рэканструяваныя макеты ўзбраення і рыцарскія даспехі, якія дапамагаюць прасачыць за развіццём еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV да канца XVII стагоддзя, паведамляе ­histmuseum.by.


Тут можна ўбачыць, як выглядалі рыцары ВКЛ падчас Грунвальдскай бітвы, даведацца аб тым, што абараняла ад ворагаў воінаў Анастасіі Слуцкай і крылатых гусараў Стэфана Баторыя. Усе экспанаты, прадстаўленыя на выставе, створаны рэканструктарам Юрыем Усціновічам і кавалём Дзмітрыем Андрэевым.

Праект не толькі прэзентуе гістарычнае ўзбраенне, але і рэканструюе працэс яго вырабу. У стылізаванай «кавальскай майстэрні» прадстаўлены кавадла, мяхі, кавальскі горан, абцугі, долата, молаты. Частка даспехаў-экспанатаў была выраблена менавіта пры дапамозе гэтых інструментаў.

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя выклікае цікавасць у шматлікіх людзей: яна папулярная не толькі сярод аматараў гісторыі, але і тых, каго прывабліваюць яркія відовішчы. Штогод летнія ваенна-гістарычныя фестывалі збіраюць на сваіх пляцоўках мноства наведвальнікаў. Тым не менш гэта не заўсёды дае магчымасць разгледзець амуніцыю энтузіястаў, якія аднаўляюць гістарычныя эпохі, і ацаніць іх майстэрства. Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі з’яўляецца своеасаблівым бэкстэйджэм рэканструкцыі, яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з кавальскай справай, паведамілі ў музеі.

Дакрануцца да мінулага на выставе гістарычнага ўзбраення і рыцарскіх даспехаў можна будзе да 6 верасня.

mila@sb.by

Фота histmuseum.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter