«Дакраніся да вытокаў»

Па сутнасці, гэта першая міжсектарная ініцыятыва ў галіне сацыяльнага маркетынгу краіны. Партнёрства бізнэсу, дзяржавы і грамадскіх арганізацый прызвана вырашаць прыродаахоўныя задачы, а таксама разглядаць пытанні па зберажэнні культурнай і гістарычнай спадчыны.

Шырокамаштабны праект пад такой назвай стартаваў у Беларусі.

Па сутнасці, гэта першая міжсектарная ініцыятыва ў галіне сацыяльнага маркетынгу краіны. Партнёрства бізнэсу, дзяржавы і грамадскіх арганізацый прызвана вырашаць прыродаахоўныя задачы, а таксама разглядаць пытанні па зберажэнні культурнай і гістарычнай спадчыны.

— Кожны этап праекта скіраваны на захаванне біяразнастайнасці, развіццё эка- і агратурызму, павышэнне інфармаванасці жыхароў Беларусі аб экалагічных праектах, унікальных аб’ектах нашай краіны, — удакладняе дырэктар штаба Нацыянальнага конкурсу “Брэнд года”, які з’яўляецца адным з арганізатараў праекта, Жана Грынюк. — Першым нашым бізнэс-партнёрам  стала магілёўскае прадпрыемства “Бабушкина крынка”. Яно выдаткавала 51 мільён беларускіх рублёў на экалагічныя і сацыяльныя мерапрыемствы.

— У сваю чаргу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падтрымлівае і будзе падтрымліваць усе ініцыятывы, якія скіраваны на абарону экалогіі, павышэнне экаадукацыі насельніцтва, — адзначае прэс-сакратар ведамства Алена Пенязь. — Не выключэнне і новы праект. Асабліва калі праз яго нашы беларускія прадпрыемствы будуць далучацца да прыродаахоўнай тэматыкі.

Дарэчы, праект ужо прынёс свой першы карысны вынік. У верасні ў Мачулішчанскім заказніку “Сакаліны” прайшоў сумесны валанцёрскі рэйд маркетолагаў Беларусі “Узляці высока”. Працоўны дэсант збіраў на тэрыторыі аб’екта смецце, добраўпарадкаваў месцы для гнездавання пустальгі. Гняздоўі гэтай рэдкай, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі птушкі былі знойдзены ў гэтым заказніку, які знаходзіцца недалёка ад сталіцы.

Наступнае мерапрыемства праекта па захаванні нацыянальнай культурнай, гістарычнай і прыроднай спадчыны “Дакраніся да вытокаў” адбудзецца 21 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі. Там адкрыецца дабрачынная выстава “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”. Плануецца таксама шэраг валанцёрскіх акцый ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, распрацоўка сацыяльных ролікаў для тэлебачання і радыё.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter