Медыцына становіцца ўсё больш інтэлектуальнай і высокатэхналагічнай

Дакладны дыягназ — хутка і прафесійна

Медыцына становіцца ўсё больш інтэлектуальнай і высокатэхналагічнай, адлегласць у сотні і нават тысячы кіламетраў для яе — не праблема
Медыцына становіцца ўсё больш інтэлектуальнай і высокатэхналагічнай, адлегласць у сотні і нават тысячы кіламетраў для яе — не праблема


Юлія Лабада — урач-рэнтгенолаг. Яна працуе ў рэнтген-кабінеце Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансеру

Адправіць з сельскай ура-чэбнай амбулаторыі складаную кардыяграму раённаму кардыёлагу ці з раёна пракансультавацца  наконт пацыента з неўралагічным захворваннем з вядучай медыцынскай ВНУ — гэта сёння магчыма і рэальна. На дапамогу прыходзіць тэлемедыцына, якая дае магчымасць урачам з розных медыцынскіх устаноў аператыўна абменьвацца дадзенымі для ўдакладнення дыягназаў. Беларусь першай у СНД выйшла на такі ўзровень, калі ўчарашняя навацыя ўжо стала часткай паўсядзённай работы цэлых медыцынскіх сфер.

І калі раней падобныя прафесійныя ўрачэбныя кансультацыі былі даступныя толькі ў некаторых раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, якія мацней за іншыя пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, то цяпер сістэма ахопіць усе рэспубліканскія цэнтры і каля 70 працэнтаў абласных устаноў эндакрыналагічнага, анкалагічнага і фтызіятрычнага профіляў. Акрамя таго, будзе задзейнічана і палова раённых арганізацый. Самая блізкая перспектыва — пашырэнне тэлемедыцынскай сеткі ў сферы мамаграфічных даследаванняў, цесна звязаных з дыягностыкай раку малочнай залозы на першых стадыях.

Паводле слоў галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Уладзіміра Караніка, цяпер на розных этапах укаранення ў такую сетку знаходзяцца 7 мінскіх паліклінік, дзе ўстаноўлены мамографы. Да канца года працэс будзе цалкам наладжаны. Бо згодна з патрабаваннямі да скрынінгу раку малочнай залозы мамаграму павінны ацаніць 2 неза­лежныя рэнтгенолагі, каб выключыць чалавечы фактар. Першай з анкацэнтрам стала супрацоўнічаць 34-я паліклініка, у якой пілотны скрынінг пачаўся ўжо больш за два гады назад.

На практыцы гэта выглядае так: пацыентцы робяць мамаграфію, якую апісвае рэнтгенолаг і адпраўляе ўсю інфармацыю разам са сваім заключэннем калегам з анкадыспансера. Прычым для паскарэння перадачы дадзеных наладжана двухбаковая сувязь праз оптавалаконную сетку. І з часам, калі праект пашырыцца, калі іншыя медыцынскія ўстановы змогуць падключыцца да такіх ліній, патрэба ў аўтарытэтных кансультацыях будзе толькі ўзрастаць...

Хоць тэлемедыцына — паняцце шырокае, якое ўключае ў сябе і навучанне, і відэаканферэнцыі, і кансультаванне, акцэнт робіцца на апошнім аспекце. Як расказаў загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнага і сістэмна-тэхнічнага суправаджэння інфарматызацыі аховы здароўя РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сямён Палякоў, 85 працэнтаў нашых напрацовак у тэле­медыцыне — гэта так званае афлайн-кансультаванне. Гаворачы простымі словамі, калі ўрач забяспечвае свайго калегу-кансультанта ўсёй магчымай інфармацыяй і калі гэта не экстранны выпадак, той у зручны для сябе час за камп’ютарам, падключаным да спецыяльнага сервера, усё ўважліва вывучае і дае заключэнне. Дарэчы, тэлемедыцына зручная яшчэ і тым, што пры ёй адпадае неабходнасць трымаць вузкіх спецыялістаў у кожнай клініцы. Дастаткова цэнтралізаванага сервера ў адной медустанове, дзе працуе ўрач, да прыкладу, класны спецыяліст у ацэнцы флюараграфічных здымкаў. Даслаць яму здымак літаральна адным націскам клавішы можа нават медсястра той мінскай паліклінікі, дзе няма рэнтгенолага. У любым выпадку дыягназ будзе пастаўлены дакладна, хутка і прафесійна.

Ганна Асокіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter