Минск
+3 oC
USD: 2.52
EUR: 2.74

70 Мбит в секунду: бесплатный интернет в минском метро появится еще на десяти станциях

Дакаціліся да Wi-Fi

Цёмнай раніцай або позняй ноччу, калі ў метро інтэрвал руху паміж цягнікамі вялікі, каб не было сумна, можа выручыць інтэрнэт. У многіх краінах свету ў метрапалітэнах устаноўлены кропкі бясплатнага Wi-Fi. Мінск таксама не адстае. Бясплатны інтэрнэт са жніўня ёсць на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская». Да вясны з’явіцца яшчэ дзясятак. А на якіх станцыях дакладна, даведалася карэспандэнт «Рэспублікі».

Пакуль бясплатны Wi-Fi ёсць у вестыбюлях, пераходах і на саміх платформах станцый «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

З прадстаўнікамі метрапалітэна і інтэрнэт-аператара, які ўкараніў для мінчан паслугу па высакахуткаснай перадачы даных у падземцы, мы сустра­каемся на пераходзе паміж «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай». Нас адразу просяць паглядзець уверх — на столь ля калоны пераходу з лесвіцай, якая вядзе да «Кастрычніцкай». Там практычна непрыкметнае аб­сталяванне — кропкі доступу да Wi-Fi, антэна. Гэтая пазіцыя — аптымальнае месца для рас­паўсюджвання сігналу, які раз­носіцца на 50—70 метраў. 

Пілотны праект такой паслугі мы пачалі распрацоўваць і ўводзіць з красавіка гэтага года. Пакрылі ўжо бясплатным Wi-Fi больш за сотню месцаў па
горадзе, а са жніўня — яшчэ дзве станцыі метро,
— тлумачыць Дзмітрый Шыльцаў, намеснік гендырэктара па тэхнічных пытаннях інтэрнэт-правайдара. — Найбольш скла­дана было ў метро: нашы мантажнікі працавалі па начах, калі няма пасажыраў, не ходзяць цягнікі.

Папярэднічалі бяссонным начам яшчэ этапы праектавання радыёпакрыцця, узгадненні, заказы абсталявання, а затым і яго размяшчэнне. «Кастрычніцкая» — тэхнічна няпростая станцыя. У тым ліку абсталяванне трэба было размясціць так, каб не псавала эстэтычны выгляд станцыі. Дзмітрый Шыльцаў у падрабязнасцях апісвае працэс:

— Зверху вы бачыце кропкі. Унізе каля іх — антэны. Да гэтага месца спатрэбілася падцягнуць кабель, які павінен быў прайсці ўніз па шахце, пад платформай і выйсці да месца злучэння з камутатарам.

Па дадзеных на канец кас­трычніка, бясплатным Wi-Fi на гэтых дзвюх станцыях кожны месяц карыстаюцца 6500 чала­век. У сярэд­нім заходзяць па 4,5 раза ў сеціва. 96 працэнтаў карыстальнікаў падключаліся з мабільных тэлефонаў. У асноўным гэта пасажыры ад 18 да 35 гадоў, а ёсць, каму і 60. Крыху больш карыстаюцца мужчыны, чым жанчыны. Ас­ноўны пік падключэння — канец месяца. Відаць, калі свой мабільны інтэрнэт заканчваецца. Дарэчы, у мяне ён таксама на зыходзе — паспрабую скарыстаць бясплатны Wi-Fi.


Падключаюся да Free Wi-Fi Minsk — так называецца кропка доступу, уводжу свае імя і нумар тэлефона для аўтарызацыі, пасля чаго прыходзіць SMS з кодам. Але ўводзіць яго неабавязкова — дастаткова націснуць на спасылку, што ёсць у SMS. Усё, я падключана. На хуткасці 70 Мбіт/с можна лавіраваць па прасторах інтэрнэту.

Паколькі вы ўжо аўтары­заваныя, то ў якой бы кропцы Мінска ні знаходзіліся, дзе ёсць Free Wi-Fi Minsk, ваш мабільны тэлефон будзе падключацца да сеціва праз пераход на партал аўтарызацыі і ўжо без уводу імя і нумара тэлефона, — пра лайфхакі распавядае Дзмітрый Шыльцаў. – Іншаземцы таксама пры аўтарызацыі ўсё зразумеюць: ёсць пераклад на англійскую мову.

Паколькі наперадзе гран­дыёзная спартыўная падзея — Еўрапейскія гульні-2019, то, вядома, на станцыях метро, якія бліжэй за ўсё да пляцовак, дзе будуць праводзіцца гульні, а таксама дзе найбольшы паса­жырапаток, таксама з’явіцца бясплатны Wi-Fi.

Мы ўжо атрымалі дазвол абсталяваць па пяць станцый кожнай лініі. На першай лініі з’явіцца бясплатны Wi-Fi на станцыях «Плошча Леніна», «Уручча», «Пятроўшчына», «Якуба Коласа», «Акадэмія на­вук». На другой — на «Нямі­зе», «Аўтазаводскай», «Першамайскай», «Каменнай Горцы», «Магілёўскай», — паказвае план-2019 Эвеліна Рачкоўская, начальнік аддзела маркетынгу інтэрнэт-правайдара. — Падключэнне іх пачнецца з сакавіка. Тады ж у горадзе з’явяцца кропкі Free Wi-Fi Minsk на плошчы Свабоды і каля Палаца спорту. 

Пакуль жа — праектаванне, закупка абсталявання, плана­ванне ўзаемных дзеянняў метра­палітэна і правайдара. А як з за­беспячэннем мабільным інтэр­нэтам у саміх вагонах? Справа гэта няпростая, ды і нятанная. Але над ёй таксама працуюць — да вясны зменіцца многае. 

kasel@sb.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Юрий МОЗОЛЕВСКИЙ
Загрузка...