Дабро застаецца

Бізнесмены Уздзеншчыны адраджаюць культурныя каштоўнасці

Бізнесмены Уздзеншчыны ўдзельнічаюць у адраджэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ініцыятыва гэтай карыснай справы зыходзіла ад дырэктара вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Аграмашсэрвіс» Аляксандра Нікіткі. Ён сабраў прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, для якіх неабыякавы лёс помнікаў даўніны. Тады і было вырашана адрэстаўраваць уязную браму помніка архітэктуры ХVІІІ стагоддзя — касцёла Святога Крыжа. У дапамогу спатрэбіліся кансультацыі навукоўцаў і падтрымка мясцовых майстроў-умельцаў. Дэмантавалі пашкоджаны фрагмент, па падрыхтаваных эскізах мясцовыя кавалі вырабілі складаныя элементы. Працавалі з натхненнем і душой, на работу спатрэбілася крыху больш за два месяцы.

І вось днямі спонсары і выканаўцы гэтай важнай справы сабраліся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса (якраз насупраць абноўленых варот), каб падсумаваць зробленае. Прафесар, доктар біялагічных навук, аўтар кніг па гісторыі садова-паркавага мастацтва Анатоль Федарук расказаў гасцям шмат цікавага пра асноўныя архітэктурныя помнікі Уздзеншчыны і суседніх раёнаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter