Канал «Культура» отмечает премьерой 100-летие со дня рождения Ивана Мележа, а Первый канал Белорусского радио празднует 30-летие «Радиофакта»

Даўжыня хвалі

На гэтым тыднi ў праекце «Лiтаратурная анталогiя», што выходзiць на хвалях канала «Культура», слухачам прапанавалi цiкавую навiнку — першую частку знакамiтай трылогii «Палеская хронiка» народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа. Нагадаем, 2021-ы стаў для вядомага лiтаратара юбiлейным, яму споўнiлася 100 гадоў. Яшчэ адзiн юбiлей адзначаюць у гэтыя днi на Першым канале Беларускага радыё. У гэта цяжка паверыць, але iнфармацыйна-аналiтычнаму праекту «Радыёфакт» 30 гадоў! 

Жыве ў беларускiм Палессi…

З аўторка ў эфiры спецыялiзаванай культурнай радыёхвалi ў выкананнi артысткi Лiкi Пташук ажываюць старонкi рамана «Людзi на балоце» — менавiта гэтая кнiга распачала серыю мастацкiх чытанняў вядомай трылогii «Палеская хронiка» ў праекце «Лiтаратурная анталогiя». Намеснiк дырэктара канала «Культура», пiсьменнiк i публiцыст Навум Гальпяровiч распавядае:

— Творчасць айчынных класiкаў заўсёды прыцягвае нашу ўвагу. У прыватнасцi, да стагоддзя Iвана Шамякiна ў эфiры «Культуры» прагучалi старонкi яго рамана «Трывожнае шчасце». У гэтыя днi працягваецца мастацкае чытанне аповесцi «Шлюбная ноч». А на пачатку сакавiка мы вырашылi прапанаваць увазе слухачоў адзiн з самых знакамiтых твораў Iвана Мележа. Як вядома, героi «Палескай хронiкi» былi шырока прадстаўлены ў кiнафiльмах, тэлеспектаклях, радыёпастаноўках, i наша новая версія, якая гучыць у гэтыя днi ў монавыкананнi Лiкi Пташук, дапоўнiць мастацкае ўвасабленне творчасцi класiка беларускай лiтаратуры.

Праект «Лiтаратурная анталогiя» можна слухаць на хвалях канала з панядзелка па пятнiцу ў 14:15, 23:00 i 04:00. На сайце «Культуры» radiokultura.by таксама змешчаны архiў перадачы, дзе можна знайсцi ўсе выпускi, якiя прагучалi ў эфiры.

Як адзначаюць крытыкi, «Палеская хронiка» па праве лiчыцца нацыянальным лiтаратурным скарбам i адным з самых важных твораў у беларускай лiтаратуры XX стагоддзя. У кнiгах «Людзi на балоце», «Подых навальнiцы» i «Завеi. Снежань» пiсьменнiк падрабязна апiсаў сваю малую радзiму — вёсачку, якая схавалася мiж палескiх балот, i жыццё яе жыхароў у перыяд калектывiзацыi 1920—1930-х гадоў. Усе героi маюць рэальных прататыпаў i ўзяты пiсьменнiкам з памяцi — гэта вобразы яго землякоў, якiя жылi ў вёсцы Глiнiшча Хойнiцкага раёна. 

Дарэчы, Iван Мележ быў не першы, хто пiсаў пра Палессе. Але, як сведчаць творы «Алеся» Аляксандра Купрына, «Паездка на Палессе» Iвана Тургенева, «Доўгiя гады» Канстанцiна Паўстоўскага, палескi край часта ўспрымаўся пiсьменнiкамi-«суседзямi» экзатычным, этнiчным «iзалятарам». А Мележ здолеў убачыць тое, што да яго не ўбачыў нi адзiн лiтаратар. Пiсьменнiк добра разумеў i таму дэталёва перадаў свядомасць палешукоў, iх псiхалогiю. 

Толькi факты 

Неверагодна, але факт: на гэтым тыднi галоўнай iнфармацыйна-аналiтычнай радыёперадачы краiны споўнiлася 30 гадоў. I ўвесь гэты час адметны
Надзея ЛЫСЕНКА не толькі кіраўнік «Радыёфакта», але і яго вядучая.
Фота з архiва аўтара
для айчыннай медыяпрасторы праект працягвае задаваць тон для сваiх шматлiкiх прыхiльнiкаў. «Радыёфакт» пачынае ранiцу з аб’ектыўных i кампетэнтных навiн, а таксама прапануе слухачам актуальныя iнтэрв’ю i каментарыi. 

Усё сваё эфiрнае жыццё «Радыёфакт» нязменна арыентуе слухачоў на галоўныя падзеi дня, аналiзуе самыя важныя моманты грамадска-палiтычнага жыцця краiны i свету, дае магчымасць паслухаць меркаваннi аўтарытэтных экспертаў i сустрэцца з цiкавымi гасцямi. Дзякуючы аператыўнай працы ўласных карэспандэнтаў праграмы ў рэгiёнах слухачы заўсёды застаюцца ў цэнтры важных падзей. 

Кожны працоўны дзень у прамым эфiры з 7:00 да 8:00 у «Радыёфакце» — дзелавая размова пра палiтыку, эканомiку, а таксама афiцыйная хронiка, каментарыi, спецыяльныя рэпартажы, iнтэрв’ю, навiны культуры i спорту, нагадвае кiраўнiк праекта, намеснiк галоўнага дырэктара Першага нацыянальнага канала Надзея Лысенка: 

— Гiсторыя «Радыёфакта» — гэта ўжо пяць пакаленняў аўтараў i вядучых. Галоўны прынцып нашай працы — прадастаўляць аб’ектыўную iнфармацыю, быць карыснымi i цiкавымi для сваiх слухачоў. Пра тое, як зараджаўся праект, i пра яго першых вядучых мы падрабязна расказалi ўчора ў эфiры ў спецыяльным рэпартажы да 30-годдзя праекта. Ну а для тых, хто ўсё прапусцiў, ёсць шанц паслухаць гэты выпуск на афiцыйным сайце радыёканала, а таксама ў сацыяльных сетках i ў тэлеграм-канале. 

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter