Да юбiлею песняроў

У Беларусi будзе арганiзавана шырокамаштабнае святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа. Адпаведны ўказ N 57 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 29 студзеня

Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, дакументам зацверджаны склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзенню святкавання 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа i план мерапрыемстваў да гэтага юбiлею.
Святочныя мерапрыемствы i ўрачыстыя сходы, прысвечаныя гэтай даце, будуць праведзены на працягу 2007 года як у Беларусi, так i за яе межамi. Сярод iх стварэнне тэматычных лiтаратурна-мастацкiх i дакументальна-публiцыстычных праграм, запiс i трансляцыя лепшых тэатральных спектакляў паводле твораў класiкаў.
У рамках IХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii плануецца правесцi канцэрт, у час якога прагучаць творы беларускiх кампазiтараў на вершы Янкi Купалы i Якуба Коласа. У Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi з лiпеня па лiстапад будзе працаваць рэспублiканская выстава выданняў твораў класiкаў беларускай лiтаратуры.
У вераснi адбудзецца мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Янка Купала i Якуб Колас у сiстэме дзяржаўна-культурных i духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХI стагоддзя”. Ва ўстановах адукацыi рэспублiкi пройдуць паэтычныя чытаннi, святы паэзii, конкурсы на лепшае сачыненне i лепшы малюнак.
Да юбiлейных дат плануецца выданне друкаванай i сувенiрнай прадукцыi, а самi ўрачыстыя мерапрыемствы атрымаюць шырокае асвятленне ў сродках масавай iнфармацыi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter