“Да цяжкасцей трэба ставіцца па-філасофску”

Філасофскі погляд на жыццё доктара тэхнічных навук, дырэктара Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Мікалая ЛІСТАПАДА:— Усе знаёмыя кажуць, што ў мяне вельмі прыгожае прозвішча. Яно мне таксама падабаецца, як і сам месяц. З ім у мяне шмат чаго звязана. Так, у лістападзе нарадзіліся мая дачка і мая нявестка, у лістападзе я калісaьці паступіў у аспірантуру. Мінулы год быў высакосны. Лічыцца, што яны заўжды праходзяць складана, але да цяжкасцей трэба ставіцца па-філасофску. Гісторыя чалавецтва складаецца з узлётаў і падзенняў. Сёння ў гісторыі не самы просты віток. Аднак я ўпэўнены, што ўсё гэта хутка пройдзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter