Да сустрэчы ў Смаргонi!

Сёння пачынаецца экспедыцыя «Дарога да святыняў»...

Сёння пачынаецца рэспублiканская навукова-асветнiцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»

Вядомыя лiтаратары, навукоўцы, святары з Благадатным агнём ад Гроба Гасподня пройдуць ад Свята-Духава афедральнага сабора па храмах Мiншчыны, Брэстчыны, Гомельшчыны i Гродзеншчыны.

— Дзень беларускага пiсьменства — пацвярджэнне духоўнай еднасцi народа са сваёй гiсторыяй,— адзначыла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлiя Ананiч.— Гэта свята спалучэння мiнулага i сучаснасцi, ушанавання роднай мовы, лiтаратуры.

Менавiта таму праграма Дня беларускага пiсьменства будзе насычана самымi рознымi мерапрыемствамi. Пачнецца свята з асвячэння сабора Праабражэння Гасподня. Знакавай падзеяй абяцае стаць адкрыццё помнiка Францiшку Багушэвiчу, якi нарадзiўся на Смаргоншчыне.

Гэта асоба прыцягнула ўвагу лiтаратараў з розных краiн. Таму сёлета нават такое традыцыйнае мерапрыемства, як круглы стол «Мастацкi тэкст як сродак зносiн народаў», значна пашырыць свае межы: у iм прымуць удзел паэты i пiсьменнiкi з Расii, Польшчы, Казахстана, Сербii, Лiтвы i iншых краiн. «Такiм чынам, будзем рабiць усё магчымае, каб наладзiць парушаныя сувязi памiж дзяржавамi. I спадзяёмся, што, як i раней, беларускiя творы будуць перакладацца на розныя мовы»,— адзначыла Лiлiя Ананiч.

Што датычыць выдавецкай дзейнасцi, то, нягледзячы на эканамiчны крызiс, яна ў Беларусi не спыняецца. Па словах першага намеснiка мiнiстра iнфармацыi, дзяржпадтрымка сацыяльна значнай лiтаратуры не зменшылася. За восем месяцаў выдадзена 8727 найменняў кнiг i брашур агульным тыражом 33 мiльёны экземпляраў. Заўважым, што вялiкая колькасць друкаванай прадукцыi выходзiць на беларускай мове. Дарэчы, лепшыя кнiгi, iх аўтары i выдаўцы будуць адзначаны ў рамках Дня беларускага пiсьменства. Так што да сустрэчы ў Смаргонi!

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter