На зімовых Алімпійскіх гульнях будуць працаваць вадзіцелi з Брэсцкай вобласці.
У адказную камандзiроўку паедуць 14 вадзіцеляў з Брэста, 11 — з Баранавічаў і Пінска, таксама з кожнага райцэнтра ў алімпійскую сталіцу накiруюць ад аднаго да трох чалавек. Галоўным крытэрыем адбору стаў вопыт кіравання аўтобусам не менш за 5 гадоў.
Неабходнасць прыцягнення працоўнай сілы з-за мяжы тлумачыцца тым, што ў Сочы зараз не хапае вадзіцеляў. Акрамя таго, беларускія спецыялісты будуць абслугоўваць прывычную тэхніку — для Гульняў закуплены аўтобусы беларускай вытворчасці.