Да Пушкіна. У любое надвор’е

Традыцыйна нязменным у старажытным Віцебску застаецца святкаванне ўгодкаў генія рускай паэзіі Аляксандра Пушкіна. Сёлета яно адкрылася ў 17-ы раз ля помніка паэту ва ўтульным скверы на беразе Віцьбы. Як вядома, Аляксандр Пушкін бываў у Віцебску. А таму ўдзячныя нашчадкі зрабілі класіка «ганаровым грамадзянінам» Віцебска – у бронзе і граніце. Дзякуючы глыбокаму знаўцу і прыхільніку творчасці вялікага паэта старшыні Пушкінскага камітэта паэту Давіду Сімановічу такія святы зрабіліся не толькі знакамітымі, але і стваральнымі для развіцця юных талентаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter