Да першай расы

Па словах начальніка аддзела раслінаводства Гомельскага аблсельгасхарчу Міхаіла Калеснікава, стыхія пакінула ў вобласці больш за 40 тысяч гектараў палеглай збажыны. Найбольш – у Жлобінскім, Рэчыцкім, Жыткавіцкім, Буда-Кашалёўскім раёнах. Што супрацьпаставілі хлебаробы рэгіёна непрыемным сюрпрызам надвор’я? Высветліць гэта карэспандэнт “Р” паспрабаваў у аграрыяў Жыткавіцкага раёна.
Па словах начальніка аддзела раслінаводства Гомельскага аблсельгасхарчу Міхаіла Калеснікава, стыхія пакінула ў вобласці больш за 40 тысяч гектараў палеглай збажыны. Найбольш – у Жлобінскім, Рэчыцкім, Жыткавіцкім, Буда-Кашалёўскім раёнах. Што супрацьпаставілі хлебаробы рэгіёна непрыемным сюрпрызам надвор’я? Высветліць гэта карэспандэнт “Р” паспрабаваў у аграрыяў Жыткавіцкага раёна. Іван БЛОЦКІ, першы намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкома, начальнік раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні: — Скажу шчыра, рэдкі бываў год, калі надвор’е не прыносіла на нашы сельскагаспадарчыя палеткі нечаканых сюрпрызаў: то замочыць, то засушыць. Гэта менавіта тое, што мы звыкліся называць крытычным узроўнем земляробства. Таму палеглую і пакручаную ветрам збажыну пачалі ўбіраць, выкарыстоўваючы змененую тактыку вядзення ўборачных работ. Асабліва гэта датычыць гаспадарак тураўскай зоны – АТ “Тураў”, КСУП “Запясочча”, “Верасніца”, СПК “Агра-Прыпяць”, дзе сляды стыхіі найбольш выразныя. Дзе гэта магчыма, на пераўвільготненых землях экіпажы камбайнераў аснашчаюць машыны дадатковымі коламі – для паляпшэння праходнасці, а для пад’ёму палеглага калосся — сцеблапад’ёмнікамі. У гэтыя дні хлебаробамі робіцца ўсё магчымае, каб увайсці ў графік уборкі. Зараз у раёне штодзень убіраецца пяць і болей працэнтаў плошчаў. У пераадоленні часовых цяжкасцей гаспадаркі дапамагаюць адна адной, людскую і тэхнічную падтрымку аказваюць хлебаробам працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Анатоль САНЮК, старшыня сельска-гаспадарчага вытворчага кааператыва “Агра-Прыпяць”: — У адзін з мінулых дзён на полі ва ўрочышчы Копань, дзе зараз вядзецца ўборка яравой пшаніцы, сустрэўся з членамі камбайнавага экіпажа нашай гаспадаркі, якiя лідзіруюць у раённым працоўным спаборніцтве на ўборцы збожжа. На эксперыментальным гомсельмашаўскім КЗС-10К камбайнер Іван Кузьміч і яго памочнік бацька-пенсіянер ужо намалацілі ў гэтую ўборачную без малога тысячу тон збожжа. У прыродзе ўжо адчуваецца подых восені. Пасля дзесяці вечара сцябліны становяцца вільготнымі і забіваюць рэжучыя механізмы ўборачнай тэхнікі, якасць вымалочвання зерня пагаршаецца. Сярод удзельнікаў уборачных работ пануе цвёрдае меркаванне: усё вырашчанае павінна быць убрана пры мінімуме страт і даведзена да ладу. Стыхія, канечне, стварыла дадатковыя праблемы нашым хлебаробам. Але разгубленасці сярод людзей не адчуваецца. Прыстасавалі на камбайны сцеблапад’ёмнікі і вядзём жніво прамым камбайнаваннем. Збожжа пераспела, а таму прымяняць метад раздзельнай уборкі нельга. Гэта дадатковыя страты ўраджаю. Для нас жа кожны кілаграм каштоўны, імкнёмся атрымаць з кожнага гектара не меней чым 50 цэнтнераў зерня. У тых жа месцах, дзе тэхніцы прайсці немагчыма, шчыруюць з сярпамі ветэраны паляводчай брыгады: Валянціна Пігуль, Наталля Саскевіч, Галіна Ільеня, Алена Саніна. Ёсць, праўда, праблемы са своечасовай сушкай пераўвільготненага зерня. Сушыльная гаспадарка не новая, здольна перапрацоўваць да 60 тон збожжа ў суткі (а штодзённае паступленне на збожжаток складае каля 250 тон). Ды і паліва патрабуе нямала. Таму згружаем зерне на адкрытыя пляцоўкі і варушым яго пад сонцам ды ветрыкам з дапамогай пагрузчыка “Амкадор”. навучэнцы калінкавіцкага і гомельскага тэхнікумаў дапамагаюць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter