Да нас ляціць “Дракон”

Ці з’явіцца ў мінскім Палацы спорту Джэкі Чан?
Ці з’явіцца ў мінскім Палацы спорту Джэкі Чан?



Апошнім часам да нас у госці завітвае ўсё больш замежных кіназорак, сустрэча з якімі раней здавалася недасягальнай мэтай: Жэрар Дэпардзье, П’ер Рышар, Стывен Сігал... Магчыма, у хуткім часе гэты спіс папоўніцца яшчэ і Джэкі Чанам — ці не самым вядомым акцёрам азіяцкага паходжання, які да ўсяго з’яўляецца таленавітым прадзюсарам, рэжысёрам, сцэнарыстам, пастаноўшчыкам трукаў і баявых сцэн.

У канцы лістапада ў Палацы спорту запланавана выступленне тэатра Джэкі Чана “Дракон”. Праграма ўяўляе сабой сімбіёз харэаграфіі, баявых мастацтваў і сучасных тэхнічных магчымасцей сцэны. Мяркуецца, што шаснаццаць акцёраў трупы паўтораць некаторыя трукі самога Джэкі Чана, якія ён паказваў у фільмах. А вось пытанне, ці прадэманструе беларусам пару баявых прыёмаў сам Джэкі, пакуль застаецца адкрытым. Зараз вядуцца актыўныя перамовы з акцёрам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter