Минск
-3 oC
USD: 2.24
EUR: 2.47

Людміла Зімніцкая 11 гадоў працуе паштальёнам Докшыцкага РВПС

Да людзей па-людску

Людміла ЗІМНІЦКАЯ 11 гадоў працуе паштальёнам Докшыцкага РВПС. Да гэтага чвэрць веку — заатэхнік у адной з гаспадарак Пінскага раёна. Лёс склаўся так, што вярнулася на сваю малую радзіму. Набыла дом у Докшыцах. На раённым вузле паштовай сувязі прапанавалі месца паштальёна. На яе ўчастку каля 20 арганізацый Докшыц і некалькі вуліц.


– Спачатку было цяжкавата, — прызнаецца Людміла. — Патрэбна было не толькі спасцігнуць азы новай прафесіі, а і, галоўнае, наладзіць кантакт з людзьмі на ўчастку. Аднак мне дапамагла парада святара: «Звяртайцеся да людзей, абыходзьцеся з імі так, як вы хочаце, каб яны абыходзіліся з вамі». Выконваю ўсе планы — і па распаўсюджванні перыядычных выданняў, і па рэалізацыі тавараў. У гэтыя дні прыбавілася работы: падпіска на перыёдыку на наступны квартал. Людзі выпісваюць газеты, але многім з-за занятасці даводзіцца і напамінаць. Працуючы ў сельскай гаспадарцы, я заўсёды выпісвала «сяльчанку». Канечне, горад не вёска, аднак тлумачу лю­дзям, што суботні нумар «Сельской газеты» («таўстушка») — гэта, па сутнасці, для ўсяго кола чытачоў. Пастаянныя сябры «СГ» — Марына Васілевіч, Ванда Паляніна, Вера Маскалёнак і іншыя. Многіх зацікавіла гульня-розыгрыш каштоўных прызоў і грошай. Тлумачу, што нічога складанага няма. Трэба толькі абавязкова аформіць падпіску на квартал і выслаць квітанцыю разам з талонам з азначаным у ім прызам па ўказаным адрасе.

saulich@bk.ru

Фота Алены НЕСЦЯРОНАК

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...