Да другой радзімы — з падзякай

У гродзенскім Каложским парку з’явіцца Алея Дружбы народаў

У Гродне з’явіцца Алея Дружбы народаў.

Сімвалічная акцыя пройдзе ў дзень адкрыцця Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Прадстаўнік кожнай з 35 нацыянальных дыяспар пасадзіць дрэва, якое звязана з традыцыямі яго народа ці шырока распаўсюджана ў краінах, дзе ў асноўным пражываюць людзі гэтай нацыянальнасці.

У Каложскім парку з’явяцца даволі рэдкія для Гродна дрэвы. Алею ўпрыгожаць піхта, катальпа, цюльпанавае дрэва, кедр і іншыя.

— Саджанцы ў спецыяльных кадках нам прадаставіць «Зелянбуд», — расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін. — Алея Дружбы народаў будзе развівацца. У сярэдзіне лета мы плануем правесці пленэр скульптараў, якія вырабяць тэматычныя каменныя статуі. Размяшчацца яны будуць таксама ў Каложскім парку, ствараючы своеасаблівы ансамбль.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter