У Мінску прайшла серыя экспертных круглых сталоў, аб'яднаных праектам “Грамадскі дыялог”

Да дасканалай роўнасці

У Мінску прайшла серыя экспертных круглых сталоў, аб'яднаных праектам “Грамадскі дыялог”
У Мінску прайшла серыя экспертных круглых сталоў, аб`яднаных праектам “Грамадскі 
дыялог” 


 Правы чалавека — базавая каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі дэмакратычнымі дзяржавамі. На сёння ўсе краіны-члены ААН ратыфікавалі, прынамсі, адзін з дзевяці асноўных міжнародных дагавораў па правах чалавека, а многія з іх зацвердзілі чатыры і больш. Гэта гаворыць аб універсальнасці Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. 

Аднак, нягледзячы на прызнанне гэтых нормаў у канстытуцыях і заканадаўчых дакументах дзяржаў, у любой краіне па гэты дзень можна выявіць прабелы ў практычнай рэалізацыі правоў чалавека. Мэта ўвасаблення Дэкларацыі ў рэальнасць пакуль застаецца недасягнутай. Таму актыўна вядзецца пошук шляхоў пераадолення перашкод, якія замінаюць ажыццяўленню ўсіх стандартаў у галіне правоў чалавека.

Першая сустрэча ў Мінску была прысвечана канцэпцыі правоў чалавека ў сучасным свеце. Абмеркаваць гэтае пытанне сабраліся прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, эксперты з акадэмічнага асяроддзя, супрацоўнікі міжнародных арганізацый, а таксама журналісты, студэнты і магістранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дыскусію за круглым сталом выклікала тэма аб універсальнасці правоў чалавека ў сучасным свеце. Гэтае пытанне ўзняў у сваім выступленні Кіраўнік Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха. На яго думку, прычыны спрэчак аб правах чалавека крыюцца ў культурных і гістарычных традыцыях розных народаў.

“Праціўнікі ўніверсальных стандартаў правоў чалавека сцвярджаюць, што адносіны грамадства і дзяржавы павінны рэгламентавацца выключна культурнымі традыцыямі. Яны аргументуюць гэта тым, што традыцыі і культурныя каштоўнасці з’яўляюцца дастатковым фактарам для абароны чалавечай годнасці. На такія заявы я адказваю: калі традыцыйная культура дазваляе забяспечваць чалавечую годнасць, яна з лёгкасцю прыме і рэалізуе правы чалавека. Аднак у некаторых краінах культурныя традыцыі патураюць развіццю дыскрымінацыі па палавых, расавых або іншых прыкметах. З пункту гледжання ААН, культурныя традыцыі не даюць права наносіць шкоду іншаму чалавеку”, — адзначыў у сваім выступленні Санака Самарасінха. 

Анастасія  Шопля
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter