Да акадэміі — праз школу

Педагог з Пінска стала пераможцай рэспубліканскай акцыі МУС «Шчыт і ружа».
Педагог з Пінска стала пераможцай рэспубліканскай акцыі МУС «Шчыт і ружа».

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце пінскай СШ № 12 Ірына Кухнавец атрымала ўзнагароду за папулярызацыю юрыдычных класаў і падрыхтоўку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Такія класы працуюць у Пінску з 2006 года, попыт на іх толькі ўзрастае, аб чым сведчыць статыстыка. Толькі сёлета ў Акадэмію МУС было залічана 18 маладых пінчан, летась — 15 выпускнікоў пінскай СШ № 12.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»



Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter