Чытайце паркі па лісцях дрэў

ПАРК культуры і адпачынку…. Такое звыклае спалучэнне слоў. Але ж як добра, што ў Беларусі паўсюдна створаны не толькі маленькія паркі, але ёсць і вялікія — нацыянальныя, еўрапейскага ўзроўню. І як шкада, што нярэдка людзі не імкнуцца яшчэ больш упрыгожваць паркі родных мястэчак, вёсачак, а пакідаюць смецце, ломяць дрэўцы, паляць вогнішчы, дзе нельга гэтага рабіць. Культурныя зямляне, не варвары — хіба ж так паводзяць сябе?

У нашай краіне безліч культавых мясцінак. Ці шмат ведаем пра іх?

ПАРК культуры і адпачынку…. Такое звыклае спалучэнне слоў. Але ж як добра, што ў Беларусі паўсюдна створаны не толькі маленькія паркі, але ёсць і вялікія — нацыянальныя, еўрапейскага ўзроўню. І як шкада, што нярэдка людзі не імкнуцца яшчэ больш упрыгожваць паркі родных мястэчак, вёсачак, а пакідаюць смецце, ломяць дрэўцы, паляць вогнішчы, дзе нельга гэтага рабіць. Культурныя зямляне, не варвары — хіба ж так паводзяць сябе?

Паркі — гэта, на мой погляд, самыя лепшыя з «кніг», напісаныя на спецыфічнай, прыроднай, мове. Паркі старажытнай Беларусі, якія здолелі выстаяць у віхуры часоў і «дайсці» да ХХІ стагоддзя, — гэта сапраўдны скарб нацыі! Упэўнены: кожны беларус за сваё жыццё павінен пабываць у гэтых культавых мясцінах прыроды-матухны. У добрым парку, як і ў добрай кніжцы, заўсёды знойдуцца непрачытаныя старонкі… Трохсотгадовы ўзрост той жа сасны, напрыклад, адпавядае дзесьці нашым, чалавечым, васьмідзесяці.

Так што запрашаю вас у цікавую вандроўку — па парках Беларусі: вялікіх і маленькіх. Хопіць бавіць час ля ТВ-скрынак! Шкада толькі, што ў рэспубліцы нашай пакуль яшчэ не хапае добрых спецыялістаў па экалагічнаму турызму, якія б узяліся «раскручваць» айчынныя паркі...

Між тым у нашай сінявокай Беларусі ёсць ажно пяць нацыянальных паркаў, якія ахоўваюцца дзяржавай. Напрыклад, Нацыянальны парк «Белавежская пушча», размешчаны на Брэстчыне. Але ці многія беларусы ведаюць, што ў гэтым лясным масіве да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш за 500 гадоў? Ці пра тое, што ў Нацпарку «Прыпяцкі», на Гомельшчыне, сапраўдны журавінны рай: гэтая ягада расце ажно на 500 гектарах!

Хочацца, каб паркаў і сквераў на роднай беларускай зямлі станавілася ўсё больш! Для пачатку пасадзіце самі хоць некалькі дрэў ва ўласным двары. Будзе радасна назіраць за вашымі гадаванцамі, а яшчэ заслужыце ўдзячнасць нашчадкаў. Пасадзіце сад! Упэўнены: добры сад не горшы за нават самы мудрагеліста-вытанчаны экзатычны парк.

Вялікія і маленькія паркі Беларусі… Усе яны — наша спадчына, гісторыя, культура, экалогія. Іх берагчы для нашчадкаў — наш святы і пачэсны абавязак. Задумаемся пра лёс нашых паркаў і сквераў у XXI стагоддзі?

 Канстанцін КАРНЯЛЮК,  педагог, краязнаўца

г. Віцебск

Фота Іны ГАРМЕЛЬ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter