Чытаць i ведаць – думаць i ствараць

Ці ведаеце вы, што слова “веды” – такое, здавалася б, спрадвечна беларускае – мае “цёзку” (і па вымаўленні, і па значэнні) у старажытна-індыйскім санскрыце? Што дае падставы сцвярджаць, што слова гэтае існавала яшчэ ў агульнай індаеўрапейскай мове. З усходніх славянаў толькі беларусы захавалі “веды” ў сваёй лексіцы. Ці не значыць гэта, што з даўніх часоў менавіта нашы продкі разумелі выключную каштоўнасць гэтага паняцця, яго карысць, яго практычную знакавасць? Можа, таму ўсё, што мы маем сёння, чым можам ганарыцца, – плён чалавечага розуму, кемлівасці, прагі да спазнання невядомага многіх пакаленняў.

Можа, зусім не выпадкова, што два святы – Дзень нацыянальнага пісьменства і Дзень ведаў – адзначаюцца фактычна разам менавіта сёлета  –  у Год кнігі. Чытанне – і вынік, і першааснова пісьменства, яно ж – крыні-
ца ведаў і натхнення. Менавіта гэтым мы кіраваліся, рыхтуючы сённяшні нумар, – каб было цікава, каб кожны, хто возьме яго ў рукі, даведаўся штосьці, пра што раней не ведаў.
 

“НГ” жадае Вам прыемнага чытання!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter