Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Конкурс дзіцячых малюнкаў на асфальце ў Віцебску прысвячаўся 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Чытаць, гуляць і маляваць

Святочная дата — гэта і магчымасць заахвочваць да чытання, працы з кнігай дзяцей. Таму супрацоўнікі Віцебскага раённага гістарычна-краязнаўчага музея правялі для малодшых школьнікаў конкурс малюнкаў на асфальце “Свет кнігі — свет дзяцінства”. Ранкам усіх ахвочых мы падзялілі на каманды. Быў і лабірынт, і мноства загадак і конкурсаў. А на конкурс малюнка кожны ўдзельнік атрымаў свой нумар. Мы ж падрыхтавалі пляцоўкі на асфальце, каб дзецям зручна было маляваць любімых кніжных герояў.

Паўгадзіны творчай працы... Малявалі дзеці ў асноўным Калабка, Бураціна, Дзюймовачку... Журы ацэньвала арыгінальнасць, ідэю і каляровае рашэнне кампазіцыі. Аўтары лепшых работ былі ўзнагароджаны.

Анастасія Пішчулава, г. Віцебск

Голас Радзімы № 37 (3541), чацвер, 28 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter