«Чытаем раман з невядомым фiналам»

Маладыя   супрацоўнiкi   Белдзяржакадэмii   музыкi    зрабiлi   сенсацыйную   знаходку

Маладыя   супрацоўнiкi   Белдзяржакадэмii   музыкi    зрабiлi   сенсацыйную   знаходку

Выкладчыкi Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Святлена Немагай i Аляксей Фралоў не першыя, хто заняўся даследваннем музычнай гiсторыi нашай краiны. Самы вялiкi «багаж», вядома ж, у Адама Мальдзiса. Але маладыя музыказнаўцы пайшлi па яго слядах i трапiлi  яшчэ далей. Зусiм нядаўна ў вiленскiх архiвах яны выявiлi вялiкую колькасць музычных твораў XV—XIX стагоддзяў, адкрылi некалькi невядомых прозвiшчаў. Гэтыя знаходкi спецыялiсты называюць  сенсацыяй.  З Аляксеем Фраловым – адным з аўтараў — (на здымку) мы i сустрэлiся.

— Аляксей, спачатку раскажыце, якiм чынам вы натрапiлi на гэтую музычную скарбнiцу?

— Мы са Святленай даўно займаемся навуковай работай. Гэта больш, чым прафессiя, гэта любiмая справа. Святлена – кандыдат мастацтвазнаўства, абаранiла дысертацыю па творчасцi i жыццёваму шляху Мiхала Клеафаса Агiнскага ў кантэкcце яго эпохi. Яна шукала ўсё, што было звязана з гэтым перыядам. Я ж яшчэ толькi рыхтую дысертацыю, займаюся гiсторыяй духавых iнструментаў на Беларусi. I таксама шмат працую ў архiвах. Калi едзем за мяжу, а гэта заўсёды абцяжарана арганiзацыйнымi момантамi i сродкамi, iмкнемся зрабiць як мага болей. Можна сказаць, бяром ўсё, што звязана не толькi з тэмай, а i ўвогуле з Беларуссю. Хто, як не мы, музыканты i музыказнаўцы, будзе гэтым займацца? Дзякуючы вось такой скурпулёзнай працы мы i зрабiлi шмат знаходак.

— Можна сказаць, што ў вас не было мэты зрабiць музычнае адкрыццё. Каштоўныя матэрыялы патрапiлi да вас выпадкова?

— На шляху да мэты заўсёды трапляецца шмат цiкавага. I мы, як кажуць, не праходзiм мiма. Тым больш, што гэта знаходка часткова датычыцца нашых навуковых тэм. Уражвае колькасць нот (гэта творы позняга класiцызму, перадрамантызму i рамантызму) i багацце жанравай палiтры. Некаторыя жанры раней нават не былi прадстаўлены ў беларускай культуры.

— Напрыклад.

— Найперш, гэта сiмфонiя. Лiчыцца, што на Беларусi гiсторыя гэтага жанру пачынаецца з XX стагоддзя. Зразумела, што сiмфонiя на той час мусiла быць. Са спiсаў нот у капэлах вядома, што сiмфонii выконвалiся i раней, у старадаўнiя часы. Напрыклад, у Мiхала Казiмiра Агiнскага ў Слонiме быў цудоўны аркестр. Яго параўноўвалi з «Камертонам Еўропы» – аркестрам з нямецкага Мангейма. Там была прадстаўлена цэлая плеяда выдатных кампа-зiтараў рознага паходжання. Вядома, што ў Агiнскага выконвалiся сiмфонii Ёзэфа Гайдна. Iснуюць факты, што гэты вядомы на ўвесь свет кампазiтар прысвяцiў Агiнс-каму, якога вельмi паважаў, партытуры некалькiх сваiх раннiх сiмфонiй i даслаў iх у Слонiм. Але нiхто з сучаснiкаў не ведае, што гэта за творы.

— Прабачце за параўнанне. Сёння шмат папулярнай музыкi, прычым значная яе частка не мае нiякай вартасцi для нас, ужо не кажучы пра нашых нашчадкаў. Папярэднiкi, як вядома, захаплялiся больш сур’ёзнай музыкай. Трэба меркаваць, што не ўсе творы тых часоў могуць прадстаўляць каштоўнасць. Магчыма,  музычныя творы, што вы знайшлi, раней спiсалi ў архiў менавiта па гэтай прычыне? Цi ёсць будучыня ў вашых знаходак: мы пачуем iх у выкананнi, цi яны стануць проста гiсторыяй нашай музычнай культуры?

— Я думаю, што час пакажа. Мы плануем арганiзаваць фестываль «Адраджэнне беларускай сiмфонii». Ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць з вядучымi калектывамi Беларусi, у тым лiку з Дзяржаўным акадэмiчным сiмфанiчным аркестрам пад кiраўнiцтвам маэстра Анiсiмава, аб удзеле ў гэтым мерапрыемстве. Толькi пасля таго, як рукапiсы будуць падрыхтаваны для выканання i прагучаць, можна будзе гаварыць аб ступенi каштоўнасцi да-дзеных твораў. Але першыя прыкметы таго, што гэта сапраўды цiкава, ёсць. Некаторыя творы ўжо iнструмен-таваны мастацкiм кiраўнiком ансамбля салiстаў «Класiк-Авангард» Уладзiмiрам Байдавым i ў блiжэйшы час прагучаць у фiлармонii. Гэтыя тры серэнады – цудоўная карцiна свайго часу, часу пышных баляў у радзiвiлаўскiх палацах. Самы сапраўдны еўрапейскi класiцызм.

— А цi разгадана вамi таямнiца з’яўлення гэтых твораў менавiта ў Вiльнi?

— Ёсць гiстарычныя сведчаннi, якiм чынам яны патрапiлi ў Вiльню. Туды, у сталiцу дзяржавы, звозiлiся ўсе фонды манастыроў, касцёлаў, цэркваў, палацаў i другiх устаноў. Вiленскiя архiвы на дзевяноста, а мо i больш працэнтаў складаюцца з беларускiх дакументаў. Гэта кландайк для нашых гiсторыкаў розных накiрункаў. Сярод iншага мы натрапiлi на цiкавейшы музычны фонд з Забелаў. Сёння гэта вёска Валынцы Верхнядзвiнскага раёна. Менавiта адтуль, з Полаччыны, паходзiць большасць знойдзенных рука-пiсаў. I гэта толькi адзiн мастацкi цэнтр! А па ходу нам траплялiся i iншыя, напрыклад, у Барунах (Ашмянскi раён). У вiленскiх архiвах мы знайшлi старадрукi XVIII стагоддзя з разнастайнай лiтургiчнай музыкай,  якая  выконвалася барунскай капэлай. Аб  гэтым сведчаць надпiсы на нотах. Магчыма, што прозвiшчы i творы захавалiся ў адзiным экземпляры, на якi мы натрапiлi.

— Цi можна сцвярджаць, што вы цалкам замалявалi белыя плямы музычнай гiсторыi?

— Нягледзячы на вялiкi аб’ём знаходак, гэта толькi частка музычнай гiсторыi Беларусi. Спачатку мы «выйшлi» на адну сiмфонiю, а потым знайшлi яшчэ дзесяць. Гэта даволi шмат. Асаблiва калi ўлiчваць, што раней не было нiводнай. Акрамя таго, мы знайшлi шэраг твораў  духоўнай музыкi, перш за ўсё каталiцкай i унiяцкай, а таксама праваслаўнай i евангелiчна-рэфармацкай цэркваў: месы, аферторыi, лiтанii, нешпары, марыйныя антыфоны, зборнiкi псалмоў, гiмнаў i iнш. Але ўпэўнены, што мы яшчэ толькi на пачатку шляху.

— Збiраецеся iсцi далей?

— Мы будзем працягваць нашы даследваннi, бо гэта вельмi цiкавая i патрэбная справа. Патрэбная для гiсторыi i суайчыннiкаў. Даследванне – гэта ў нейкiм сэнсе чытанне рамана з невядомым фiналам. Нам цiкавы «сюжэт» музычнай культуры тых часоў  i хочацца даведацца аб усiх яго «перыпетыях»...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter