Чытаем Коласа разам

НА ГУЧНЫЯ чытанні штодзень прыходзяць вучні малодшых класаў з усіх школ горада. Юныя наведвальнікі разам з бібліятэкарамі «гартаюць» старонкі жыцця і творчасці пісьменніка, на тэатралізаванай імпрэзе слухаюць вершы «У школку», «Ручэй», «Дзед-госць», «На рэчцы зімою», якія класік напісаў для маленькіх.

Восеньскія дні ў Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы праходзяць пад знакам юбілею класіка

НА ГУЧНЫЯ чытанні штодзень прыходзяць вучні малодшых класаў з усіх школ горада. Юныя наведвальнікі разам з бібліятэкарамі «гартаюць» старонкі жыцця і творчасці пісьменніка, на тэатралізаванай імпрэзе слухаюць вершы «У школку», «Ручэй», «Дзед-госць», «На рэчцы зімою», якія класік напісаў для маленькіх.

З задавальненнем сустракаюцца з галоўным героем паэмы «Міхасёвы прыгоды». Разам з вясёлым хлопчыкам Міхасём школьнікі чытаюць коласаўскі твор, адказваюць на пытанні віктарыны і нават удзельнічаюць у незвычайнай рыбалцы. Каб аддзячыць Міхася за багаты улоў, аматары беларускага слова чытаюць госцю на памяць вершы Коласа, разгадваюць рэбусы, у якіх зашыфраваны назвы твораў беларускага пісьменніка, запрашаюць яго паўдзельнічаць у беларускіх забавах.

Пройдуць гады. Вырастуць сённяшнія чытачы. Але тая шчырая атмасфера, што пануе ў бібліятэцы на святкаванні юбілею народнага Песняра, можа калі-небудзь прымусіць сённяшніх удзельнікаў свята звярнуцца да радкоў Якуба Коласа ўжо ў сталым узросце.

Юлія ПАРХОМЕНКА, бібліятэкар Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter