Источник: Знамя юности
Знамя юности

Книга VS фильм. Сравниваем классичесские произведения белорусской литературы с их киноверсией

«Чытачы» VS «гледачы»

Усіх нас можна ўмоўна падзяліць на «чытачоў» і «гледачоў». Звычайна тыя, хто спачатку прачытаў кнігу, рэдка бываюць задаволены экранізацыяй, маўляў, рэжысёр не передаў і паловы. А «глядач» кажа, што кнігі чытаць – час марнаваць: куды лепш паглядзець фільм. Прапаную параўнаць класічныя творы беларускай літаратуры з іх кінаверсіяй, каб усё ж такі зразумець, з чаго пачаць – з кнігі ці кінастужкі.

Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха


 

Кніга: Класіка беларускага дэтэктыва – сапраўдны трылер з халодным змрочным домам, напоўненым прывідамі і таямніцамі. Спадабаецца ўсім паклоннікам загадкавых і вострасюжэтных аповесцей.

Фільм: Кінаверсію ў 1979 годзе зняў рэжысёр Валерый Рубінчык. Фільм чымсьці нагадвае «Сабаку Баскервілей» Ігара Масленнікава. Ёсць нюанс: канцоўка не адпавядае кнізе – гэта не паляпшае і не псуе сюжэт, а проста мяняе.

Кандрат Крапіва. Хто смяецца апошнім

   

Кніга: Псеўдавучоны Гарлахвацкі заняў высокую пасаду – стаў дырэктарам універсітэта геалогіі. Навуковец-самазванец не можа напісаць сам даклад, таму прымушае зрабіць гэта мяккацелага Тулягу. Але Гарлахвацкі зусім не падазрае, што на гэты раз усё атрымаецца не так, як задумана…

Фільм: Рэжысёрам кінастужкі, якая ўбачыла свет у 1954 годзе, стаў Уладзімір Корш-Саблін, а сцэнарыстам – сам Кандрат Крапіва. Рэжысёр перанес на экраны адзін з самых папулярных спектакляў Купалаўскага тэатра. Дзякуючы гэтаму ў нас ёсць магчымасць убачыць работу плеяды выбітных беларускіх акцёраў.

Андрэй Федарэнка. Шчарбаты талер

   

Кніга: Да пяцікласніцы Аксаны трапляе старажытны талер. Гарэза і непаседа, яна ўсур’ёз зацікавілася таямніцай скарба французскага афіцэра, пра якую ёй паведаміў бацька-гісторык. Аксана разам з сябрамі адпраўляецца на пошукі, але не толькі юных прыгоднікаў вабіць прывід мінуўшчыны…

Фільм: Аповесць стала асновай для дзіцячага міні-серыяла «Тры талеры», які ў 2005 годзе зняў рэжысёр Ігар Чацверыкоў. Гісторыя атрымалася троху наіўная, але сапраўдная. Не таму, што заснавана на рэальных падзеях, а таму што вучыць сапраўдным рэчам: сяброўству, даверу, шанаванню нацыянальнага здабытку і каштоўнасцяў мінуўшчыны. І хаця фільм прызначаны для дзяцей, ён дакладна спадабаецца і дарослым.

Анастасія РОЎДА, вучаніца 11-га класа гімназіі № 31 Мінска
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter