Проверено: как мы с помощью магазинных и народных средств реанимировали старую обувь

Чысцiня пад абцасам

Так часта бывае: толькі абутак разносіцца і становіцца якраз да нагі, яго ўжо трэба выкідаць. Пераканалася ў гэтым, перавярнуўшы антрэсолі ў пошуках леташніх зімовых ботаў. Дзесяць пар, а насіць у новым сезоне няма чаго. Снег, мароз і дарожныя рэагенты не перажыла ні адна з іх. Напэўна, за сваё жыццё і вы выкінулі хаця б адну пару з-за таго, што яна аказалася незваротна сапсаваная. Перш чым бегчы ў краму за новым абуткам, карэспандэнт «Р»  з дапамогай магазінных і народных сродкаў паспрабавала рэанімаваць стары і паглядзела, што з гэтага атрымалася.

Тым, хто вырашыў сэканоміць на куплі спецыяльных сродкаў для абутку, малако і сода ў дапамогу

Вось у чым соль


У некаторых краінах, напрыклад у Канадзе, на вуліцах нікога не здзівіць чалавек з апранутымі на ногі цэлафанавымі пакетамі. Так канадцы ратуюць свой абутак ад дарожнай солі. У нас гэта не прынята. Таму з прыходам зімы паліцы магазінаў запаўняюцца сродкамі, якія абараняюць абутак, напрыклад, ад вільгаці. Бяру самыя хадавыя: у выглядзе спрэю, бескаляровы крэм і чорную фарбу ў аэразолі.

Эксперымент пачынаю з пары скураных чаравікаў. Яны страцілі першапачатковы колер і бляск, на паверхні з’явіліся пацёртасці, у некалькіх месцах скура скурчылася і пабялела. Спярша спрабую ліквідаваць белыя плямы, у асенне-зімовы перыяд знаёмыя кожнаму. Мікс вільгаці і солі хутка псуе выгляд нават самых дарагіх і якасных экзэмпляраў. Кажуць, што нават у самых цяжкіх выпадках дапаможа звычайная рэпчатая цыбуля. Разразаю цыбуліну напалам і выціскаю з яе сок. Змочваю ім ватны дыск і праціраю забруджаныя ўчасткі правага чаравіка. Плямы ўсё яшчэ на месцы, хоць ужо не такія відавочныя. Спосаб нядрэнны, калі не браць у разлік тую акалічнасць, што цяпер ад ботаў струменіць цыбульны водар.

Можа, воцат уратуе? Змешваю яго ў роўных прапорцыях з вадой і праціраю сумессю ўчасткі з белымі слядамі. Сакрэт просты: воцат выдатна растварае соль. І вуаля! Пасля апрацоўкі чаравіка воцатам на ім не засталося саля-

ных разводаў. На фінішы палірую, змякчаю і ствараю абарону ад вільгаці для правага чаравіка. І ўсё гэта з дапамогай толькі аднаго інгрэдыенту — кандыцыянеру для валасоў. Проста наношу трохі сродку на шчотку і старанна палірую.

Левы бот рэанімую з дапамогай бясколернага крэму з магазіна. Пасля дбайнай паліроўкі і ўцірання ў яго сродку бот выглядае нядрэнна, але відавочна саступае свайму брату, апрацаванаму народнымі метадамі.

А што рабіць з пацёртасцямі? Яны з’явіліся на абутку не столькі з-за надвор’я, колькі з-за маёй нязграбнасці. Бяру іншую пару скураных ботаў і пачынаю эксперыментаваць з колерам. Левы бот апрацавала фарбай у аэразолі, правы некалькі дзён запар націрала вазелінам. Вынік эксперымента: абодва боты значна змяніліся, але левы выглядае трохі «здаравейшым». У сухім астатку маем: магазінная спрэй-фарба прывядзе ў парадак скураны абутак пасля любых метэаралагічных сюрпрызаў.

Вада скрозь пальцы


Пасля апрацоўкі чаравіка воцатам на ім не засталося саляных разводаў


Вырашаю замацаваць вынік сродкам, які абараняе ад віль-гаці. Зрабіць любы абутак вільга-ценепрапушчальным гэтаксама проста, як ступіць у лужыну. Правы бот якасна шарую звычайнай васковай свечкай і прасушваю фенам на высокай тэмпературы, каб воск застыў. Левы апрацоўваю магазінным прадуктам — спецыяльным сродкам. Затым, як і напісана ў інструкцыі, пакідаю яго на 8—10 гадзін, каб сродак паспеў цалкам увабрацца і стварыць ахоўную плёнку.

...Выпрабаванне непагаддзю воск не прайшоў. Пасля першага ж дажджлівага дня ад яго і следу не засталося. Затое магазінны сродак каштаваў сваіх грошай: бруд з левага бота выдаліўся лёгкім рухам рукі. Дарэчы, найбольш старанна трэба шараваць пяткі і насы. Яны больш за ўсё ўспры-мальныя да ўздзеяння вільгаці і бруду.

Ніякіх плям


Абедзве паддоследныя пары скуранога абутку атрымалі другое жыццё. А што з замшай? Усе, у каго былі замшавыя боты, ведаюць, што захаваць іх чыстымі немагчыма. Таму лепшае, што можна параіць, — гэта не купляць замшавы абутак. Але калі ён вам усё-такі неабходны (бо такі зручны і прыгожы!), то прыйдзецца звярнуцца да фарбы-спрэю для замшы і спецыяльнай шчотачкі для аднаўлення ворсу. Тэсцірую іх на правым боце. Вынік перасягнуў усе чаканні: ад бліскучых плям і пацёртасцей і следу не стала! Гэтая пара, якая яшчэ некалькі хвілін таму рызыкавала адправіцца на сметнiк, цяпер на паўдарозе ў новае жыццё.

Леваму сабрату выпаў лёс быць паддоследным у выпрабаванні народных метадаў. Тым, хто вырашыў сэканоміць на куплі спецыяльных сродкаў для абутку, малако і сода ў дапамогу. Шклянка аднаго і сталовая лыжка другой — і сумесь гатова. Наношу яе на бот, злёгку ўціраю і старанна вымываю. На мой погляд, прынцыпова нічога не памянялася. Можа, мыльны раствор верне боту «твар»? Для большага эфекту дадаю ў яго нашатырны спірт у прапорцыі 1 да 5. Чышчу правы бот шчоткай, змочанай у такім сродку, прамываю халоднай вадой і адпаліроўваю мяккай тканінай. Калі бот высах, змятаю пакінутыя часцінкі бруду абутковай шчоткай. Для аднаўлення ворсу замшы трымаю абутак над парай. Вынік: абодва боты вярнуліся да жыцця.

Новыя замшавыя ці нубукавыя боты перад першай носкай абавязкова трэба апрацаваць воданепрымальным спрэем. Ён стварае нябачную плёначку на паверхні абутку. Бруд і хімія, нават калі наліпнуць, потым лягчэй змыюцца. Спрэем трэба апрацаваць два разы: папырскалі, далі высахнуць і яшчэ раз па-пырскалі.

Калі аднавіць фарбу на абутку самастойна не атрымалася, можна звярнуцца ў спецыялізаваныя майстэрні. Гэты спосаб самы эфектыўны, але пры ўмове, што абутак вы будзеце насіць яшчэ шмат гадоў. Бо рэстаўрацыя колеру — паслуга не з танных і абыдзецца прыкладна ў 70 рублёў. Але гэта адзіны варыянт, калі на вашых ботах з’явіліся парэзы, расколіны ці нават прапаліны.

Зрабіць любы абутак вільгаценепрапушчальным гэтаксама проста, як ступіць у лужыну

ПАРАДА

Не захоўвайце боты ў поліэтыленавых пакетах. Скура і замша павінны «дыхаць», а поліэтылен абмяжоўвае гэтую магчымасць, перасушвае матэрыял і прыводзіць да з’яўлення цвілі. Лепш за ўсё захоўваць абутак у  торбах з тканіны ці

мяшках. Трымайце боты ўда-лечыні ад прамых сонечных прамянёў і крыніц цяпла. Першыя могуць прывесці да выцвітання, а другія — да перасыхання матэрыялу.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter