Закон о государственной экологической экспертизе: Минприроды рассматривает возможность введения административного наказания для нарушителей

Чыстае рашэнне

Удзел грамадскасці ў прыняцці важных экалагічных рашэнняў, як, напрыклад, будаўніцтва тых ці іншых небяспечных аб’ектаў, у нас абавязковая да выканання мера. Распрацавана і адпаведнае заканадаўства — працэдура правядзення ацэнкi ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА), грамадскія слуханні. Тым не менш, канстатуе намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, узровень прымянення многіх нормаў як сярод інвестараў, так і сярод мясцовых органаў выканаўчай улады пакуль не на вышыні.


Паводле слоў Аляксандра Корбута, экалагічны складальнік праектаў на месцах не заўсёды даацэньваецца, а рашэнні часам прымаюцца па прынцыпе «таму што я так хачу».

У выніку здараюцца такія сітуацыі, як, напрыклад, у Салігорску, дзе будаўніцтва жылля ў водаахоўнай зоне скончылася крымінальнай справай. Між тым, каб не даводзіць справу да гэтага, было дастаткова прыслухацца да грамадзян, якія білі трывогу з самага пачатку будаўніцтва.

Чаму так адбываецца? На думку старшыні МГА «Экапартнёрства» Юліі Яблонскай, праблема, у прыватнасці, у несвоечасовым інфармаванні грамадзян:

— Важна, як інфармуецца грамадскасць. Бывае, што ў мясцовых улад няма ў гэтым вялікай зацікаўленасці, яны не вельмі афішуюць свае планы. Разам з тым існуе міжнародны вопыт, калі на адным рэсурсе ў абавязковым парадку размяшчаецца ўся інфармацыя аб будучых планах на будаўніцтва тых або іншых аб’ектаў. Калі гэтыя звесткі размяшчаюцца разрознена, іх няпроста знайсці.

На думку Юліі Яблонскай, важна і тое, што неабходна абмяркоўваць. Напрыклад, калі гаворка ідзе аб экалагічнай ацэнцы праектнай дакументацыі, то гэта, хутчэй, канстатацыя факта. Лепш, калі абмеркаванні прахо-дзяць на стадыі перадпраектнай дакументацыі: у такім выпадку ёсць шанц, што да грамадскасці прыслухаюцца.

Як пазбегнуць інфармавання для галачкі? Па словах Аляксандра Корбута, калі ў экспертаў Мінпрыроды пры правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы складваецца ўражанне, што грамадскія слуханні былі праведзены не ў поўным аб’ёме, праект можа быць вернуты:

— Мы маем права запатрабаваць яго паўторнага абмеркавання з грамадзянамі.

Па словах Аляксандра КОРБУТА, калі ў экспертаў Мінпрыроды пры правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы складваецца ўражанне, што грамадскія слуханні былі праведзены не ў поўным аб’ёме, праект можа быць вернуты.

Аляксандр Корбут зазначыў, што міністэрства плануе актывізаваць навучанне для спецыялістаў на месцах. Спецыяльныя курсы і семінары праходзяць на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Ён таксама праінфармаваў, што пры распрацоўцы падзаконных актаў да абноўленага закона аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе Мінпрыроды разгледзіць магчымасць прымянення да яго парушальнікаў адміністрацыйных мер.

arteaga@sb.by

Калаж Ганны ВЯЖЭВІЧ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter