Чым здзівіць Арменію?

Аб гэтым карэспандэнту “БН” паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ганна Смольская.

З 19 па 22 мая ў гэтай краіне пройдуць Дні культуры Беларусі. Нашу дэкаратыўна-прыкладную творчасць прадставяць майстры па ганчарстве, выцінанцы, ткацтву і саломапляценні.

Аб гэтым карэспандэнту “БН” паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ганна Смольская.

У праграме Дней культуры — выступленні Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, вакальнай групы “Чистый голос” і акардэаніста Ігара Квашэвіча. Таксама ў гэты час пройдуць Дні беларускага кіно. Акрамя прэзентацый відэа- фільмаў пра Беларусь, адбудуцца кінапаказы дакументальных, анімацыйных і мастацкіх фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусь- фільм”. У іх ліку стужка “Рыжик в зазеркалье” (фэнтазі), “Брестская крепость” (патрыятычная драма сумеснай беларуска-расійскай вытвочасці), “Волки” (драма), “Масакра” (містычны трылер), “Анастасия Слуцкая” (гістарычная драма).

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі прадставіць надзвычай цікавую экспазіцыю — “Ювелірынка”. Яна змесціць у сабе насценныя карціны з эмалі і эмалевыя мастацкія ювелірныя ўпрыгожванні.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter