Адразу тры абрады папоўнілі Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў

Чым хата багатая

Адразу тры абрады папоўнілі Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў: “Абрад ваджэння Кусты на другi дзень Тройцы” ў Любчы Лунінецкага раёна, “Велiкодныя вербы” на Гродзеншчыне, “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Вiцебскага Паазер’я”. 

Так вырашылі эксперты Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.



Кожны звычай з глыбокай гісторыяй. Гродзенскія вербы — гэта тыя ж яркія галінкі, якія мы прывозім з вільнюскага кірмашу Казюкас. Па сутнасці — агульная традыцыя дзвюх краін. Але дагэтуль мы лічылі яе чыста літоўскай. Цяпер адкрылі, што і наша хата тым жа багатая.

— Вербныя галіны ўпрыгожвалі да Вербнай (Пальмавай) нядзелі, якая адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Пасля асвячэння ў храме прыносілі ў дом і клалі ля абразоў — на шчасце. Галінкі захоўваліся ўвесь год. На Юр’я імі выганялі жывёлу ў поле, а на Дзяды адносілі на могілкі. У каталіцкай традыцыі галінкі спальвалі ў канцы Вербнай нядзелі, попел збіралі, ішлі ў касцёл і пасыпалі ім галаву. Усе гродзенскія вербы плоскія, паўметра ў вышыню, іх робяць на трох галінках, выкарыстоўваючы розныя травы, каласкі, кветкі.

Галоўнымі носьбітамі гэтай традыцыі прызнаныя чатыры сястры Сарасек з Гродна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter