Чым адрозніваюцца аптымісты ад песімістаў

ГАВОРАЦЬ, што на Віцебшчыне саджаць бульбу можна толькі ў маі, а для сельгаспрадпрыемстваў гэта культура і наогул стратная. Такую думку поўнасцю абвяргае РУП «Талачынскі кансервавы завод»: тут другі хлеб самая выгодная культура, рэнтабельнасць якой часам перавышае пяцьдзясят працэнтаў.

У Талачынскім раёне другі хлеб стаў першым

ГАВОРАЦЬ, што на Віцебшчыне саджаць бульбу можна толькі ў маі, а для сельгаспрадпрыемстваў гэта культура і наогул стратная. Такую думку поўнасцю абвяргае РУП «Талачынскі кансервавы завод»: тут другі хлеб самая выгодная культура, рэнтабельнасць якой часам перавышае пяцьдзясят працэнтаў.

Прадукцыя ідзе нарасхват не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Казахстане і іншых краінах. Бульбяныя палеткі павялічваюцца з году ў год, і сёлета пры плане 820 гектараў, магчыма, дасягнуць тысячы гектараў.

Адладжана поўнасцю тэхналогія. Два важныя моманты: «знайшлі» прыймальныя да Талачыншчыны сарты — беларускія «вектар», «брыз», «уладар» і галандскія  «рэд Скарлет», «астэрыкс». Яны даюць звыш пяцісот цэнтнераў з гектара. Нават у мінулым, не самым неспрыяльным годзе ўзята па 277 цэнтнераў на круг. Яшчэ: на крэдыты банка і сродкі гаспадаркі пабудаваны два самыя сучасныя і буйнейшыя ў вобласці бульбасховішчы на 24 тысячы тон.

На ўчарашні дзень Талачынскі кансервавы завод пасадзіў ужо звыш трохсот гектараў бульбы, або трэць да плана.

— Па 10 гектараў у дзень на свой рахунак запісваюць, — паведаміла   галоўны аграном   прадпрыемства       Таццяна Капронава, — лепшыя механізатары - бульбаводы Уладзімір Яршоў, Сяргей Скроба, Сяргей Шнырко і Генадзь Сабалеўскі.

Згодна са словамі намесніка старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Івана Фёдарава, бульбяны палетак у вобласці сёлета дасягне пяці тысяч гектараў. Пятая частка яго — у Талачынскім раёне. Галоўная праблема, над якой ушчыльную працуе абласная ўлада, — пазбавіцца ад прымітыўных бульбасховішчаў. За апошнія тры гады здадзены ў эксплуатацыю выдатныя сховішчы для клубняў з камп’ютарнай падстрахоўкай у ААТ «Кушлікі» Полацкага, сялянскай фермерскай гаспадарцы «Вармас» Віцебскага    раёнаў,   Віцебскім занальным інстытуце і іншых месцах.

Бульбаводчая справа на Віцебшчыне выходзіць на новы ўзровень.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter