«Чужыя, свае — усе мае...»

Хачу падзякаваць работнікам 7-й Мінскай клінічнай бальніцы, якія дапамаглі з’явіцца на свет маёй дачушцы. Гэта няпроста было, бо я збіралася стаць маці ў сорак чатыры гады

— Хачу падзякаваць работнікам 7-й Мінскай клінічнай бальніцы, якія дапамаглі з’явіцца на свет маёй дачушцы. Гэта няпроста было, бо я збіралася стаць маці ў сорак чатыры гады, — кажа жыхарка Бабруйска Ніна Домніч. Як высветлілася, акрамя чацвярых сваіх дзяцей, у гэтай сям’і  падрастае яшчэ Марына, якую ўдачарылі, і прыёмныя — Вольга і Рыма. А ўсяго ў сям’і вырасла 13 дзяцей-сірот. 

Ніна і Андрэй Домнічы жылі ў Казахстане, бацькі іх першацаліннікі. Але ўрэшце рэшт вырашылі перабірацца на радзіму, у Беларусь. Аселі ў Бабруйску. Купілі дом з садам і агародам. 

Канешне, бывае нялёгка: вялікая сям’я вялікага клопату патрабуе. Даводзіцца, як кажуць, круціцца. Андрэй, які працуе на “Белшыне”, някепскую зарплату прыносіць, гарвыканком дапамогу аказвае. На адсутнасць увагі з боку мясцовых улад Домнічы не скардзяцца. “Трэба, — лічыць Ніна, —  яшчэ шырэй адчыняць дзверы для тых, хто хоча ўсынавіць дзетак. Бо толькі ў сям’і можна па-сапраўднаму раскрыць сябе. Усё залежыць ад таго, як мы да дзіцяці будзем ставіцца. Адну з дзяўчынак у гарадскім доме дзіцяці мы ўзялі такой кволай, хваравітай. А сёння яна мілае, абаяльнае дзяўчо, вучыцца ў гімназіі.

Болей дзетак – мацней сям’я і дзяржава.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter