Что изменится в этом году для физических лиц при подаче налоговой декларации

Разлік — дакладны

Дэкларацыю можна прыслаць па пошце, прадставіць асабіста або з дапамогай праграмных сродкаў.
Фота Сяргея Лазюка
Міністэрства па падатках і зборах прыняло пастанову, у якой зацверджаны новы парадак запаўнення падатковых дэкларацый. У дакуменце замацаваны інструкцыі, як правільна пацвердзіць пастаяннае месцазнаходжанне замежнай ці міжнароднай арганізацыі, запоўніць разлікі па падатках, кнігі пакупак. Акрамя таго, прававым актам устаноўлены формы дэкларацый па падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ), па ПДВ замежнай арганізацыі, якая аказвае паслугі фізічным асобам у электроннай форме, па акцызах, па падатку на прыбытак і інш.

Індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія прадстаўляюць дэкларацыі па адзіным падатку, за першы квартал 2019 года здадуць справаздачу яшчэ па ранейшых правілах.

Як паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, для фізічных асоб мала што змянілася. У прыватнасці, яны атрымалі дадатковы месяц на збор і падрыхтоўку дакументаў і два тыдні — на выплату падаткаў: у адпаведнасці з новымі правіламі дэкларацыю па падаходным падатку за мінулы год трэба падаць да 1 красавіка. Калі па ёй налічаць дадатковую суму, выплаціць яе ў бюджэт трэба не пазней за 3 чэрвеня 2019 года.

Нагадаем, падатковую дэкларацыю абавязаны прадставіць тыя, хто на працягу года прадаў два і больш легкавых аўтамабіляў, а таксама матацыклаў або адзін грузавік ці аўтобус, за выключэннем атрыманых у спадчыну — такія транспартныя сродкі вызваляюцца ад падаходнага падатку. Даць справаздачу павінны таксама тыя, хто на працягу апошніх пяці гадоў прадаў больш за адну кватэру або прыватны дом, дачу, зямельны ўчастак, гараж ці іншы аб’ект нерухомасці. Абкладаюцца падаткам падарункі ад фізічных асоб у памеры звыш 6116 рублёў з усіх крыніц — калі гэтыя асобы не з’яўляюцца блізкімі сваякамі. Такая ж сума — 6116 рублёў — з’яўляецца парогавай для тых, хто здае ўнаём памяшканні. Калі за год атрымана больш — трэба рыхтаваць дэкларацыю. Традыцыйна падатковыя разлікі абавязаны прадстаўляць тыя, хто атрымліваў даходы з-за мяжы. Прычым датычыцца гэта ўсіх, хто ў 2018 годзе фактычна знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі больш за 183 дні.

Падатковую дэкларацыю можна запоўніць ад рукі, абавязкова разборліва, або з прымяненнем аргтэхнікі.
Фота  pravo.by

Спецыялісты падатковых органаў падкажуць, якія яшчэ даходы падлягаюць абкладанню падаткамі.

nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter