Итоги уходящего и ожидания от наступающего года в регионах

Что год грядущий им готовит?

ВЕРХНЯДЗВІНСК

Абласныя «Дажынкі» і рабочыя месцы

Старшыня райвыканкама Ігар Марковіч:


— Ігар Іванавіч, якім быў год для раёна?

— Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла практычна на трэць, рэнтабельнасць продажу склала 8 працэнтаў – чым не вынік? Сёння мы экспартуем сваю прадукцыю ў 17 краін свету і 21 рэгіён Расійскай Федэрацыі. На чвэрць павялічыў аб’ёмы вытворчасці сухой сыроваткі масласырзавод, адкрыў новыя рынкі збыту завод сталярных вырабаў. Значна пашырыла асартымент прадукцыі і геаграфію яе паставак акцыянернае таварыства “Інвет”. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з трактарным заводам у Санкт-Пецярбургу, куды для “Кіраўцаў” будуць пастаўляцца паліўныя бакі, а таксама камплектуючыя для тэхнікі прадпрыемства “Растсельмаш”. А боксы для цялят яно прадае не толькі ў Беларусі і Расійскай Федэрацыі, але і ў краінах Еўрасаюза – Літве, Фінляндыі, Германіі і іншых. Паспяхова завершаны буйнейшы інвестыцыйны праект: будаўніцтва ачышчальных збудаванняў Верхнядзвінска.

— Прамыслоўцам, у якіх вытворчасць пад дахам, добра, а вось хлебаробам год даўся ў знакі?

— Падчас уборкі практычна кожны дзень ішлі дажджы. Тым не менш мы ўзялі з гектара па 36,9 цэнтнера збожжа, а вал склаў 68 тысяч тон, што на 2 працэнты больш папярэдняга года. Ад каровы будзе надоена 5230 кілаграмаў малака. Сельгаспрадпрыемствамі атрымана 4,8 мільёна чыстага прыбытку. На 2018-ы ставім задачу павялічыць аб’ёмы сельгаспрадукцыі на 10 працэнтаў. 

 У раёне ў сярэднім на аднаго чалавека, які не мае работы, існуе... дзве вакансіі. Гэта адбываецца ў многім дзякуючы малому і сярэдняму бізнесу, у якім задзейнічана трэць эканамічна актыўнага насельніцтва і які дае 33 працэнты ў бюджэт. Толькі сёлета дзякуючы прыцягненню інвестыцый створана 7 новых прадпрыемстваў, працаўладкаваны на новыя рабочыя месцы 120 чалавек. Напрыклад, на новым швейным прадпрыемстве “Міла-БСВ” працуюць 46, а ў перспектыве будзе 150 чалавек. З удзелам расійскага інвестара на мяжы з Латвіяй узведзены новы аўтазаправачны комплекс з магазінамі і кафэ, на які прыцягнута 2,5 мільёна рублёў інвестыцый і дзе атрымалі работу 40 чалавек. У 2018 годзе развіццё малога і сярэдняга бізнесу знойдзе свой працяг. Стаўку робім на прыцягненне людзей справы ў вытворчасць і сферу паслуг, стварэнне не менш 80 новых рабочых месцаў.

— Ігар Іванавіч, наступны год для Верхнядзвіншчыны асаблівы. Раён прымае абласныя “Дажынкі”.

— Так, і хаця часу яшчэ багата, пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да іх. Разгорнуты работы ў шматкватэрных дамах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вядзецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам і фітнес-цэнтрам. Аб’ектаў вызначана шмат. Гэта школы, дзіцячыя сады, паліклініка, Дом культуры, вуліцы і рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада, на якой і пройдуць “Дажынкі”.

Фота Валерыя САЛАЎЁВА


ПК имени В. И. КРЕМКО Гродненского района

С какими итогами ПК имени В.И. КРЕМКО завершил 2017 год?

Комфортная жизнь сельчан и модернизация  комбикормзавода

Председатель Сергей  Кремко:

— Сергей Витальевич, что из сделанного за 2017 год больше всего вас радует?

— Год был непростой, но урожайность зерновых и зернобобовых у нас 98,7 центнера с гектара, рапса и сахарной свеклы – 44,3 и 936 центнеров с гектара, соответственно. Поголовье в полном объеме обеспечено качественными кормами. Достаточно стабильные показатели продуктивности, в том числе животноводческой. Экономика хозяйства в целом развивается успешно. Работники получают стабильную заработную плату,  за этот год она выросла на 25 процентов и составила  в среднем 1 037 рублей. К тому же мы делаем все, чтобы люди не только трудились, получая достойное вознаграждение, но и жили комфортно. Проведена большая работа по благоустройству населенных пунктов: на некоторых улицах проложен новый асфальт, создана парковая зона в агрогородке Квасовка и многое другое. Разве этим нельзя не гордиться? 

— В чем секрет таких успехов?

— В людях, которые здесь трудятся. Это достаточно крепкий механизм, работающий на общий результат. Каждый работник заслуживает слова искренней благодарности, мы все делаем сообща. Благодаря слаженности и трудолюбию коллектива занимаем достойное место в сельскохозяйственном рейтинге Гродненщины и республики в целом. 

— Что для вас особенно важно, чего бы хотелось добиться в 2018 году?

— Как руководителю хочется, чтобы предприятие работало стабильно, не снижая, а увеличивая показатели. Тогда будут деньги и у хозяйства, и у людей. Если сидеть сложа руки, то в любом деле, тем более хлеборобском, никакого движения вперед не будет. С целью удешевления производства комбикорма в наступающем году займемся реконструкцией и модернизацией  комбикормового завода. 

От лица руководства сельхозпредприятия и от себя лично хочется поздравить всех аграриев и читателей «СГ» с наступающими Новым годом и Рождеством, пожелать крепкого здоровья, мира и добра в семьи, новых трудовых достижений. Пусть сбываются ваши самые сокровенные желания и исполняются мечты.

Наталья ЧАСОВИТИНА, «СГ»

chasovitina@sb.by


МІЁРЫ

Першая чарга металапракатнага завода і новая райбальніца

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў:

— Ігар Валер’евіч, напачатку, як склаўся 2017 год для вяскоўцаў?

— Нягледзячы на складанасці, нашы хлебаробы даказалі, што могуць дабівацца вынікаў пры любых умовах. Засыпана ў засекі 44,4 тысячы тон зерня — на 2,5 тысячы тон больш, чым у папярэднім годзе. Нарыхтавана дастатковая колькасць кармоў для жывёлы. Ужо зараз працуем на будучы ўраджай: рамантуем тэхніку, маем неабходную колькасць насення зерня і бульбы, паліва, што дазволіла падымаць зябліва нават у снежні. Увесь збожжавы клін зойме 20 тысяч гектараў, з якіх пастараемся сабраць не менш 60 тысяч тон зерня.

— А што ў бліжэйшай перспектыве?

— Многа ўсяго добрага. Па-першае, будзе запушчана першая чарга металапракатнага завода коштам 250 мільёнаў долараў. З яго канвеера сыйдзе чорны металічны ліст, які, дарэчы, хутчэй за ўсё, стане ўжывацца для вырабу кузава легкавіка “БелДжы”. У 2019 годзе ММПЗ выйдзе на поўную магутнасць — 250 тысяч тон белай бляхі ў год, якая шырока выкарыстоўваецца ў харчовай, парфюмернай, лакафарбавай прамысловасці. Каля 30 тысяч тон пойдзе на ўнутраны рынак, што поўнасцю дазволіць замяніць імпарт, астатняе — на экспарт. Прадпрыемства ўнікальнае само па сабе, аснашчаецца сучасным энергазберагаючым тэхналагічным абсталяваннем, якое здольна выпускаць высакаякасную прадукцыю з мінімальнымі затратамі. Нездарма, завод яшчэ будуецца, а пажаданні набываць яе ўжо выказалі шэраг краін. Гэта чвэрць даходнай часткі бюджэту. Гэта — дарогі, школы, іншыя сацыяльныя аб’екты. І новыя рабочыя месцы — заводу спатрэбіцца паўтысячы спецыялістаў. Гэта значыць, прадпрыемства аўтаматычна набывае статус градаўтваральнага. І калі сёння ў Міёрах жыве каля 8 тысяч жыхароў, то ў бліжэйшыя гады іх колькасць павялічыцца сама менш на тысячу. Напрыклад, прыехаў да нас энергетык з Мінска. У сталіцы засталася яго жонка, педыятр па спецыяльнасці, і двое дзяцей. Іх ён неўзабаве перавязе да сябе. Для персаналу завода ўжо здадзена 5 васьмікватэрных дамоў, узвядзенне жылля працягваецца.

— Парадуе міёрцаў у новым годзе, як стала вядома, і яшчэ адзін не менш важны і доўгачаканы аб’ект — раённая бальніца?

— Сапраўды, вельмі доўгачаканы. Будаўніцтва яго пачыналі яшчэ ў савецкія часы і толькі ў 2010-м зноўку вярнуліся да яго. А сёлета дзякуючы прамому ўказанню Прэзідэнта здаць аб’ект у маі 2018 года будоўля пайшла паскоранымі тэмпамі і будзе завершана ў тэрмін. Больш таго, вырашана побач з бальніцай узвесці і паліклініку. Хутчэй за ўсё, ужо ў студзені новага года прыступім да распрацоўкі дакументацыі па ёй.

Уладзімір САУЛІЧ, уласны карэспандэнт «СГ» па Віцебскай вобласці

saulich@bk.ru


ОАО «Коптевская нива» Горецкого района

Без преувеличения успешным можно назвать старт в новой должности для директора ОАО «Коптевская Нива» Горецкого района  Михаила Сидоренко

Еще выше надои и пополнение мехпарка

Директор  Михаил Сидоренко: 

— Михаил Викторович, хозяйство вы возглавили в первых числах 2017-го и, похоже, карьеру руководителя начали очень успешно: валовой сбор зерна превысил прошлогодний на 80 процентов, каждый гектар дал более 50 центнеров. А между тем погода отнюдь  не баловала.

— Мы противопоставили ее капризам своевременное и качественное выполнение всех технологических операций на полях. Посеяли в лучшие сроки,   не было потерь при уборке — жатву завершили в августе, до массовых дождей. Порадовал и рапс. Собрали   704 тонны, а в прошлом году – всего 420. С гектара соответственно 24,5 центнера и 13,2. Выполнили госзаказ, остальные маслосемена  реализовали давальческим  сырьем на Климовичский КХП. Теперь это предприятие из зерна и жмыха хозяйства изготовляет нам комбикорма. 

— Много зерна — много мяса и молока?

— Конечно. Дополнительные концентраты при достатке травяных кормов этому весьма способствуют. К тому же на 600 голов возросло и поголовье КРС,  получили на 100 отелов больше, закупали молодняк в других хозяйствах. Есть  свой небольшой откорм на 800 голов. Валовой привес КРС увеличился на 18 процентов за счет роста не только поголовья, но и среднесуточных привесов с 550 до  610 граммов. Наибольший успех в молочной отрасли. За 2017-й от коровы ожидается 6 250 килограммов, в прошлом году было 5 670. В итоге валовое производство вырастет на четверть.

— Молоко — это немалые деньги. Можно предположить, что особенно за счет его прибавки улучшилось финансовое состояние.

— Выручка хозяйства выросла в полтора раза. Это позволило за собственные средства купить немало техники:  два  погрузчика,  два трактора, грузовой автомобиль, бывший в употреблении, но мощный кормоуборочный комбайн «Ягуар».

— Планы на 2018 год?

— Как говорится, вперед и вверх. Для этого нужна новая техника. Намечаем купить новый зерноуборочный комбайн, косилку, грабли,  возвести два арочных помещения. 

Василий ГЕДРОЙЦ, «СГ»

gedroiz@sb.by

Фото Михаила  ЛЕВЦОВА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter