Чортаў тузін

Лік 13 — адзін з самых таямнічых, загадкавых лікаў у традыцыйных светапоглядных уяўленнях шматлікіх народаў.

Лік 13 — адзін з самых таямнічых, загадкавых лікаў у традыцыйных светапоглядных уяўленнях шматлікіх народаў.

Яго генеалагічныя карані ў глыбіні стагоддзяў, калі фарміравалася старажытная міфапаэтычная мадэль свету, у якой лічбавы код быў адным з праяўленняў суаднесенасці Жыцця і Смерці (адначасова з кодам колераў, камянёў, раслін, дрэў, арнаментавых узораў, канструявання жытла, птушак, звяроў і інш). Лік 13 стаяў у шэрагу такіх сакральна-магічных лікаў, як 6, 8, 21, 40 (таму лю-
дзям нельга было адзначаць гэтыя гады нараджэнняў), 66 і 666.
Найбольш раннім варыянтам фіксацыі адмоўнага стаўлення да ліку 13 з’яўляецца скандынаўская легенда, якая сведчыць, што ў мястэчку Вальхале сабраліся вярхоўныя багі (адпаведна колькасці сузор’яў іх было дванаццаць) на святочны баль сустракаць Новы год. У самы разгар свята да іх завітаў няпрошаны госць, бог сваркі і разладу Локі, гасцей стала 13. Хутка Локі зрабіў сваю справу: гулянка скончылася агульным непаразуменнем, бойкай, у якой загінуў улюбёнец багоў Бальдр.
Пазней гэта легенда была ўзноўлена ў хрысціянскай традыцыі.
На Тайнай Вячэры Хрыста з нагоды іудзейскай Пасхі было таксама трынаццаць асобаў. Адзін з апосталаў Збавіцеля — Іуда Іскарыёт — здрадзіў і выдаў Ісуса Хрыста. Гэта адбылося ў сераду, у пятніцу Сына Божага ўкрыжавалі. 3 гэтай нагоды праваслаўныя хрысціяне ў сераду і пятніцу прытрымліваюцца посту. А з тых далёкіх часоў жыве ва ўсёй Еўропе нядобрае павер’е: ніколі не садзіць за стол 13 гасцей, нехта з іх абавязкова памрэ (загіне) на працягу гэтага года.
Нешчаслівымі лічылі 13-ы дзень месяца. Напрыклад,
13 студзеня забаранялася біць хатнюю жывёлу, ламаць хлеб, адымаць дзяцей ад грудзей і г.д. 13 сакавіка забаранялася прас-ці, “каб не адслініць замураваную зямлю”, лічылася, што ў гэты дзень ведзьмы злятаюцца на шабаш, таму ў хаце трэба было запальваць грамнічную свечку, маліцца, чытаць замову засцерагальнага характару, а той, хто збіраўся ў дарогу, браў з сабой моцныя абярэгі. Аднак самымі нешчаслівымі лічыліся тыя дні, калі 13-е чысло прыпадала на пятніцу ды яшчэ на поўню.
Лік 13 трапіў і ў сістэму побытавай практыкі: напрыклад, калі пачыналі несціся маладыя куры, то 13-е яйка павінен быў з’есці самы стары чалавек у сям’і, пры гэтым сказаць сакральна-магічную формулу: “Курыца з яйка, а яйка з курыцы”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter